Аўтарэферат дысертацыі на саісканне вучонай ступені доктара
гістарычных навук па спецыяльнасцях: 07.00.02 – айчынная гісторыя;
07.00.09 – гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага
даследавання. — Мінск: Інстытут гісторыі НАН Беларусі., 2014. — 44
с.
Мэта даследавання: вызначэнне і рэканструкцыя
ўдзелу раннесярэднявечных прусаў і яцвягаў у эканамічных,
сацыяльных, палітычных працэсах VIII–XI стст. у Верхнім
Панямонні.
Атрыманыя вынікі і іх навізна: у дысертацыі абагулены комплекс крыніц па гісторыі прусаў і яцвягаў у раннім сярэднявеччы; раскрыта праблема ўдзелу старажытных прусаў і яцвягаў у эканамічных, сацыяльных, палітычных працэсах у Верхнім Панямонні ў VIII–XI стст.; сфармуляваны новыя навуковыя канцэптуальныя палажэнні аб паходжанні яцвягаў і іх арэале; аб этнічных адносінах яцвягаў і прусаў; аб змесце адносiн яцвягаў са славянамi ў рэгіѐне; аб дзейнасці раннесярэднявечнага Нѐманскага гандлѐвага шляху; палажэнні аб эканамічных, сацыяльных і палітычных зменах у Верхнім Панямонні ў VIII–XI стст.; зыходныя палажэнні канцэпцыі мiжцывiлiзацыйнага ўзаемадзеяння Балтыі і Русі, змястоўным элементам якога была дзейнасць прусаў/яцвягаў у Верхнім Панямонні.