• формат pdf
  • размер 5,69 МБ
  • добавлен 23 марта 2016 г.
Шлыкаў У.У., Валахановіч Т.У. Задачы па стэрэаметрыі. 10-11 класы
Мн.: Асар, 1998. — 240 с.
Прапанаваны дапаможнік складаецца з шасці раздзелаў па канкрэтных тэмах стэрэаметрыі: прызма; паралелепіпед, куб; піраміда; цыліндр; конус; сфера, шар. У пачатку кожнага раздзела прыведзены тэарэтычныя факты і формулы стэрэаметрыі, якія выкарыстоўваюцца для рашэння задач, затым разглядаюцца рашэнні нека-торых тыповых задач па дадзенай тэме і прапануюцца задачы для самастойных заняткаў. Для гэтых задач у канцы кожнага раздзела дадзены адказы і ўказанні, якія прыводзяцца ў кампактнай і паслядоўнай , крок за крокам, форме, што дазваляе хутчэй зразумець ход рашэння і ў той жа час патрабуе ад чытача асэнсавання і абгрунтавання гэтых крокаў.
Кніга з’яўляецца лагічным прадаўжэннем вучэбнага дапаможніка «Задачы па планіметрыі» У.У. Шлыкава, выдадзенага для вучняў 7-9 класаў. Тут захавана такая ж форма рысунка — неабходнага апорнага сігналу, які садзейнічае засваенню вывучаемага матэрыялу і развіццю прасторавых уяўленняў у вучняў, а таксама тэматычны падбор задач.
Дапаможнік прызначаецца для вучняў старэйшых класаў школ, гімназій, ліцэяў, дзе вывучаюць стэрэаметрыю, а таксама дпя індывідуальнай падрыхтоўкі да выпускнога або ўступнага экзамена па матэматыцы. Ен будзе карысным для настаўнікаў пры арганізацыі самастойнай працы вучняў і абагульняльнага паўтарэння матэрыялу па стэрэаметрыі.
Прызма.
Паралелепіпед. Куб.
Піраміда.
Цыліндр.
Конус.
Сфера. Шар.