Мінск : Медысонт, 2009. — 140 с.
Дасьледваньне аўтарства Зьмітра Сасноўскага – першая грунтоўная
спроба адсачыць уплыў беларускага музычнага мастацтва на на
сусьветную музычную культуру. Дзякуючы плённай працы Зьміцер
Сасноўскі – сам прафесійны музыка – вяртае ў нашу сьвядомасьць
багацьце і значнасьць музычнага даробку беларусаў. Само выданьне
падзеленае на некалькі разьдзелаў, што дазваляе шматгранна
асьвятліць тэму. Якія беларускія народныя песьні выкарыстоўвалі ў
сваіх творах Людвіґ ван Бэтховэн ці Фрэдэрык Шапэн, хто паўплываў
на творчасьць вядомых расейскіх і польскіх кампазытараў, каго
беларуская зямля падаравала сусьветнай музычнай культуры – пра ўсё
гэта можна даведацца з кнігі З гісторыі беларускіх музычных
уплываў.