Мінск: НІА, 2012. — 32 с.
Мэта вывучэння прадмета «Музыка» — фарміраванне музычнай культуры
асобы як часткі яе агульнай духоўнай культуры (Д.Б. Кабалеўскі).
Дасягненне гэтай мэты магчымае толькі ў працэсе ўвядзення вучняў у
музыку як у «мастацтва інтануемага сэнсу» (Б.У. Асаф’еў).
Уваходжанне дзіцяці ў музыку не зводзіцца да засваення комплексу
музычных ведаў, уменняў і навыкаў. Яно прадугледжвае фарміраванне ў
вучняў каштоўнасных адносін да музыкі і жыцця, далучэнне да
разнастайных спосабаў музычнай дзейнасці, раскрыццё творчага
патэнцыялу асобы.