Без выходных данных. — 90 с.
Іспанская мова - адна з раманскіх моваў. Акрамя іспанскай раманскую
моўную сям’ю ўтвараюць яшчэ 10 жывых моваў і іхнія дыялекты,а
таксама крэольскія мовы з раманамоўнай крыніцай фармавання. Вось
гэтыя мовы: аксітанская ці правансальская, галісійская, іспанская,
італьянская, каталанская, партугальская, румынская, рэтараманская,
сардская і французская. Як прыклад крэольскіх моваў можна падаць
гаіцянскую і сейшэльскую (абедзьве маюць крыніцаю французскую
мову), пап’ямэнта і кавітэньё (іхняя крыніца - іспанская мова).
На раманскіх мовах гавораць каля 576 мільёнаў чалавек, з іх на іспанскай болей за 300 мільёнаў чалавек. Раманскія мовы маюць агульнае паходжанне з народнай лаціны - мовы насельнікаў старажытнарымскай дзяржавы, дакладней, мовы жыхароў Апенінскай паўвыспы.