Апавяданне. Пераклад: Андрэй Адамовіч, 2009.
Сяргій Жадан/Сергій Жадан (нар. у 1974 г. ў г. Старабельск,
Украіна) – паэт, эсэіст, перакладнік, арганізатар літаратурных
фестываляў, тэатралізаваных перформансаў і акцыяў грамадзянскага
непадпарадкавання. Віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі ўкраінскіх
пісьменнікаў.
.Калі мне было гадоў адзінаццаць-дванаццаць, я меў за прыяцеля
Боба, свайго аднакласніка. Ён быў з кепскай сям’і, яго тата сядзеў
дзесьці на Поўначы, а мама працавала ў прыстанцыйным буфеце, не
ведаю ўжо, што ў гэтым кепскага. Боб быў на ўсю галаву адбіты
чувак, нават у тыя сацыяльна стабільныя часы яго хацелі выгнаць са
школы, але куды ты яго выганіш, калі навокал савецкая ўлада. У
такім узросце заўсёды падабаецца розная туфта, гармоны граюць,
высыпаюць прышчы, хочацца паставіць цэлы свет ракам.