Мінск, 2015. — 47 с. — ISBN 978-985-458-264-1.
Аўтар даследуе тэму гарманічнага развіцця этнасаў, нацый у
суверэнных дзяржавах, разглядае ўмовы для далейшага росквіту або,
наадварот, заняпаду, дэградацыі і знікнення еўрапейскай
цывілізацыі. Друкуецца калектыўны зварот, падрыхтаваны аўтарам у
2012 годзе і накіраваны ў дзейныя еўрапейскія структуры. У звароце
– абгрунтаваная крытыка сучаснай еўрапейскай ліберальнай палітыкі ў
развіцці краін. У якасці сімвала найвышэйшых гістарычных
дасягненняў еўрапейскай цывілізацыі прапануецца стварыць велічны
Музей гісторыі і культуры Еўропы. Тэкст звароту падаецца на
беларускай, рускай і англійскай мовах.