Мн: Gudas, 2005. - 280 с.
У навуковай літаратуры вольнае мулярства або масонства звычайна
вызначаецца як этычны або рэлігійна-этычны рух, які канчаткова
аформіўся напачатку XVIII ст. у Англіі. Паводле вольнамулярскай
ідэалёгіі мэтаю дзейнасьці яе прыхільнікаў зьяўляецца духоўнае
ўдасканаленьне чалавека і ўсталяваньне братэрскіх адносінаў паміж
прадстаўнікамі розных нацыянальнасьцяў і рэлігіяў, прыхільнікамі
розных сацыяльна-палітычных пазыцыяў. Дасьледаваньне дзейнасьці
вольных муляраў ёсьць новым сюжэтам беларускай гістарыяграфіі
апошняга часу. Толькі ў 1990-я гады беларускія гісторыкі заняліся
навуковай распрацоўкай праблемы, якая за савецкім часам была
зманапалізаваная прапагандыстамі. Зборнік зьяўляецца першай у
беларускай гістарыяграфіі спробай навуковага асвятленьня
вольнамулярскага (масонскага) сьледу ў айчыннай гісторыі канца
XVIII – пачатку XX ст. Стваральнікі кнігі імкнуліся сродкамі
навуковага аналізу праверыць антымасонскія стэрэатыпы масавае
сьвядомасці. Матэрыялы зборніка знаёмяць чытача з таямнічым сьветам
масонскіх ложаў, дзейнасьць якіх у пэўныя перыяды беларускай
гісторыі была істотным фактарам грамадзка-палітычнага і культурнага
жыцьця.