Мн.: Прапілеі, 2005. — 233 с. — ISBN 985-6329-57-4.
Выданне ўяўляе сабой першую ў Беларусі публікацыю збору твораў
беларускага лацінамоўнага паэта XVI ст. Яна Вісліцкага. Тэксты
друкуюцца паралельна: на лацінскай мове і ў перакладзе на сучасную
беларускую мову. Разлічана на філолагаў-класікаў,
вучоных-медыявістаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, а таксама ўсіх
тых, хто цікавіцца гісторыяй літаратуры і культуры нашай Айчыны.