1. Гiстарычныя этапы станаӯлення i развiцця беларускай мовы
Беларуская мова – гэта нацыянальная мова беларускага народа. Яна мае
шматвяковую гісторыю. Мова прайшла доўгі шлях свайго развіцця – ад мовы
беларускай народнасці да сучаснай мовы беларускай нацыі.
У III тысячагоддзi да н.э. склалася славянская этнiчная супольнасць. Перыяд гэты
працягваӯся да сярэдзiны I тысячагоддзя н.э. Славяне карысталiся мовая, якую у
навуцы прынята называць праславянскай або агульнаславянскай. – першы перыяд
агульнаславянскi.
У VI – VII ст. завяршылася рассяленне славян, ӯтварылiся 3гр славянскiх плямён
(усходнiя, заходнiя, паӯднёвыя славяне). У наступныя стагоддзi на iх аснове склалiся
асобныя славянскiя народнасцi.Беларуская народнасць сфармiравалась на аснове
усходнеславянских плямёнаӯ - крывiчаӯ, дрыгавiчаӯ i радзiмiчаӯ. На працягу Х – ХIII
ст карысталiсь адной письмовай (лiтаратурнай) мовай, помнiкам з´яӯляецца «Слова
пра паход Ιгараӯ». Гэта першапачатковы этап у гiсторыi бел-ай лит-ай мовы.
Наступны этап ХΙΙΙ – ХVΙΙ ст. ён супадае з утварэннем i далейшым развiццём бел-ай
народнасцi як вядучай супольнасцi ӯ складзе ВКЛ. Мову гэтага перыяда прынята
называць – старабеларускай. Гэтая мова мела статус афiцыйнай дзяржаўнай мовы ў
ВКЛ, таму ўжывалася ва ўсiх сферах грамадскага жыцця. На беларускай мове
ўпершыню ў гiсторыi ўсходнiх славян на пачатку XVI стагоддзя з’ўявiлiся
друкаваныя кнiгi. Пераклад i выданне на Беларусi рэлiгiйнай лiтаратуры звязаны з
дзейнасцю такiх выдатных пiсьменнiкаў-асветнiкаў, як Францыск Скарына, Сымон
Будны, Васiль Цяпiнскi, Пётр Мсціславец, Мялецiй Сматрыцкi, кнiгi якiх увасобiлi
дэмакратызацыю царкоўнаславяншчыны ў напрамку больш зразумелага для чытача
пiсьма.
Утварэнне Федыратыўнай дзяржавы – Рэчы Паспалiтай у вынiку аб’яднання Вялiкага
княства Лiтоўскага з Польшчай (Люблiнскай унiяй 1569 г.) мела вынiкам значнае
ўзмацненне польскага палiтычнага i культурнага ўплыву.
З канца XVI стагоддзя на Беларусi распаўсюджваецца лацiнская мова – афiцыйная
мова Польскай дзяржавы. Яна пачынае выкарыстоўвацца ў судовай практыцы,
навуковым ужытку, становiцца прадметам школьнага вывучэння.
У канцы XVIII стагоддзя беларускi народ апынуўся ў новых гiстарычных абставiнах.
Некалi Вялiкая Рэч Паспалiтая пасля трох падзелаў памiж Аўстрыяй, Прусiяй i Расiяй
у 1795 годзе перастала iснаваць. Беларускiя землi ўвайшлi ў склад Расiйскай iмперыi.
Але ў складзе Расii Беларусь канчаткова страцiла дзяржаўнасць i нават сваю
этнiчную назву, ператварыўшыся ў “Северо-западный край” iмперыi.
Царскi ўрад iгнаруе не толькi дзяржаўную самастойнасць, але i этнiчную, моўную,
культурна-рэлiгiйную адметнасць беларускага народа. Загадам Мiкалая I у 1840
годзе на Беларусi ў якасцi афiцыйнай уводзiцца руская мова. Беларуская мова ў гэты
i пазнейшыя часы ў афiцыйны ўжытак, пiсьменнасць, школы не дапускалася.
Канец ХVΙΙ i ӯсё ХVΙΙΙ ст. бел-ая мова знаходзiлась ӯ заняпадзе. Гэта зключны
перыяд у гiсторыi старажытнай бел-ай лiтар-ай мовы. Ён прывёӯ да таго, што
традыцыi былi па сутнасцi страчаны.
Перыяд новая бел-ай лiт-ай мовы прыпадае на ХΙХ – ХХ ст.
На пачатку ХХст. Падзеяй, што рашуча змянiла ӯмовы культурнага развицця
народаӯ царскай Расii, была рэвалюцыя 1905-1907гг. Была знята забарона
карыстацца бел-ай мовай. Гэта быӯ саамы плены перыяд у развiццi новай бел-ай
лiтар-ай мовы за ӯвесь час яе адраджэння.
Новы этап у гiсторыi бел-ай лит-ай мовы звязаны з будаӯнiцтвам на пачатку 20-х гг.
бел-ай дзяржавы. Беларуская мова набыла статус дзяржаўнай.
2. Беларсукая мова на сучасным этапе. Аспекты дзяржаӯнага бiлiнгвiзму
Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі
У канцы 80-х – пачатку 90-х гг. XX ст. Рэспубліка Беларусь становіцца
незалежнай, суверэннай дзяржавай. Была створана пэўная заканадаўчая
база, якая юрыдычна замацавала курс на адраджэнне нацыянальнай мовы.
Мова зноў стала выкарыстоўвацца пераважна ў сферах мастацкай
літаратуры, публіцыстыкі, гуманітарнай навукі, адукацыі.
Білінгвізм, ці двухмоўе, – валоданне і папераменнае карыстанне дзвюма
мовамі.
На тэрыторыі Беларусі двухмоўе існавала даўно. Ужо ў перыяд ВКЛ
існавала беларуска-царкоўнаславянскае пісьмовае і вуснае двухмоўе.
З пашырэннем на тэрыторыі Беларусі польскай мовы пачало складвацца
беларуска-польскае двухмоўе. Пазней, калі пасля трох падзелаў Рэчы
Паспалітай беларускія землі адышлі да Расіі і функцыі афіцыйнай мовы ў
значнай ступені стала выконваць руская мова, шырока развіваецца
беларуска-рускае двухмоўе. У раёнах сумеснага пражывання беларусаў з
іншымі народамі фарміравалася беларуска-літоўскае, беларуска-
ўкраінскае, беларуска-латышскае двухмоўе. У перыяд уваходжання
беларускіх зямель у склад Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, а таксама ў
апошні час характар і развіццё двухмоўя і ў цэлым моўная сітуацыя на
Беларусі ў значнай ступені залежалі ад дзяржаўнай палітыкі (паланізацыя,
русіфікацыя і інш.).
Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца пераважна
суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць
вызначана як беларуска-рускае двухмоўе.
Білінгвізм – з'ява складаная, таму даследуецца ў трох аспектах:
псіхалагічным, педагагічным,
сацыялінгвістычным.
Псіхалагічны аспект двухмоўя звязаны з асаблівасцямі псіхалагічнага
складу індывіда, з яго разумовымі здольнасцямі, эмацыйнай
прыстасаванасцю, з праблемамі пераключэння з аднаго моўнага кода на
другі. Увогуле з пазіцый псіхалінгвістыкі білінгвізм – гэта здольнасць
ужываць у камунікацыі дзве моўныя сістэмы.
Е.М. Верашчагін выдзяляе тры ўзроўні білінгвізму: рэцэптыўны (разуменне
маўлення, якое належыць другаснай маўленчай сістэме), рэпрадуктыўны
(уменне ўзнавіць прачытанае і пачутае), прадуктыўны (уменне не толькі
разумець і ўзнаўляць, але і будаваць асэнсаваныя выказванні).
У навуковай літаратуры адрозніваюць два тыпы білінгвізму: пасіўны
(залежны), актыўны (незалежны). Пасіўны - асоба з такім тыпам білінгвізму
нават тады, калі размаўляе на іншай мове, думае на роднай, а ўжо потым
перакладае тэкст на мову маўлення. Пры актыўным білінгвізме кожная з
моў функцыянуе незалежна, самастойна
Педагагічны бок двухмоўя закранае розныя аспекты навучання другой
мове, у тым ліку і ўплыў адной мовы на працэс засваення другой.
Сацыялінгвістычны аспект праблемы двухмоўя ахоплівае кола пытанняў,
звязаных з вывучэннем адносін «білінгвізм – грамадства»: сфера
выкарыстання першай і другой моў; ступень авалодвання мовамі;
размеркаванне камунікатыўных функцый паміж мовамі; кантынгент
ахопленых двухмоўем членаў соцыуму, моўная палітыка дзяржавы і г.д.
Вылучаюць наступныя разнавіднасці двухмоўя:
- індывідуальнае, калі дзвюма мовамі валодаюць толькі асобныя члены
калектыву;
- групавое, калі двухмоўнымі з'яўляюцца цэлыя групы або асобныя слаі;
- поўнае, ці суцэльнае, калі двухмоўе з'яўляецца характэрным для ўсіх
сацыяльна-культурных груп народа;
- дзяржаўнае, калі ў адной краіне статус афіцыйнай, дзяржаўнай маюць
дзве мовы, напрыклад, у Фінляндыі – фінская і шведская; у Канадзе –
англійская і французская.
Па іншых крытэрыях можна выдзеліць такія тыпы двухмоўя:
кантактнае, якое ўзнікае ў выніку сумеснага жыцця двух народаў, і
некантактнае, калі непасрэдны кантакт паміж групамі адсутнічае
(беларуска-нямецкае).
3. Праблемы беларуска-рускай iнтэрферэнцыi
У сiтуацыi двухмоӯя ӯзаемадзеянне моӯ якiя кантактуюць прыводзiць да
iнтэрферэнцыi. Iнтэрферэнцыя гэта ӯжыванне адной мовы пры маӯленнi на другой.
Iнтэрферэнцыя прыводзiць да парушэння норм адпаведных моӯ. Узровень
iнтэрферэнцыi залежыць ад ступенi авалодання другой мовы, ад умення адрознiваць
факты розных моӯ ад iншых прычын. Беларуска-русская iнтэрферэнцыя, з´ява
распаӯсюджаная i ӯ значнай ступенiпраяӯляецца ӯ вусным маӯленнi, закранаючы
нацiск, формаӯтварэнне, сiнтаксiс, выбар слоӯ.
Сярод фанетычных рыс рускага маулення беларусаӯ нельга вылучыць якую-небудзь
адну невядомую рускаму простамоӯю ӯ цэлым. Аднак па сукупнасцi найбольш
тыповых прымет рускага маӯлення можна зрабiць выснову аб прыналежнасцi асобы
да месца жыхарства. Вылучаюць наступныя разнавiднасцi беларуска-рускай
iнтэрферэнцыi:
1. фанетычная – праяӯляецца на ӯзроӯнi гукаӯ
2. акцэнтная – пастаноӯка нациску ӯ рускай i беларускай мовах розныя
3. лексiчная – у вусным маӯленни надзвычай разнастайная вылучыць найбольш
тыповыя запазычаннi цяжка. У першую чаргу да iх трэба аднесцiбезэквiвалентную
лексiкуi экспрэссiӯна афарбаваныя беларусiзмы.
4. марфалагiчная - разумеюцца факты адхілення ад граматычных норм роднай мовы
(-пры вызначэнні роду назоўнікаў з'яўляецца ўплыў рускай мовы: бел. дроб, запіс,
медаль, мазоль, накіп, насып, палын, перапіс, подпіс, сабака, стэп, шынель -
мужчынскі род; рус. дробь, запись, медаль, мозоль, накипь, насыпь, перепись, собака,
степь, шинель
- у прыватнасці разыходжаннем лікавай прыналежнасці асобных назоўнікаў у
беларускай і рускай мовах, напрыклад: назоўнікі грудзі, дзверы, каноплі, крупы ў
беларускай мове не маюць формы адзіночнага ліку, а ў рускай мове адны (конопля,
крупа) маюць форму толькі адзіночнага ліку, другія (грудь, дверь) - і адзіночнага і
множнага ліку; у беларускай мове чарніла - адзіночнага ліку, у рускай мове чернила -
множнага ліку. )
5. сiнтаксiчныя – праяӯляецца ӯ неправiльнай пабудове словазлучэння (н-д: не
прийти из-за болезни – прыназоӯнiк из-за ӯ бел мове з-за, праз)
6. словаӯтваральная – калi ӯтварэнне слоӯ i словаформ адбываецца па
словаӯтваральных мадэлях iншых моӯ.
Блiзкароднасны характар беларускай i рускай моӯ выклiкае шматлiкасць i
ӯстойлiвасць iнтэрферэнцыйных памылак на той цi iншай мове. Аднак яны не
ӯплываюць на працэс разумення выказвання. Тамму праблема iнтэрферэнцыi для
беларуска-рускага двухмоӯя стаiць пераважна як праблема культуры беларускага i
рускага маӯлення.
4. Мiжмоӯная iнтэрференцыя ӯ галiне фанетыкi i арфаэпii
Пранікненне спецыфічных фанетычных рысаў з адной
мовы ў другую вядзе да фанетычнай інтэрферэнцыі
(напрыклад, у рускім маўленні білінгва сустракаюцца
такія беларускамоўныя фанетычныя рысы,
- зацвярдзенне р, што прывяло да супадзення фанем р-
р’(крык-кр’ик);
- зацвярдзенне ӯсiх шыпячых, у тым лiку i ч (чысты -
чистый);
- дзеканне и цеканне: (дзецi- дети, цiхi-тихий);
- наяӯнасць афрыкаты дж (сяджу-сижу);
- фрыктыӯнае вымаӯленне заднеязычнага гука г i яго
аглушэнне ӯ х (г(х)азета-газета);
- пераход л,в у ӯ нескладовае у(ӯ) (узяӯ - взял, лаӯка-
лавка, зорка ӯпала –звезда упала);
- спалучэннi ры, лы, лi памiж зычнымi ӯ ненацiскных
складах, якiя чаргуюцца з ро, ло, ле ӯ нацiскных
складах, адпавядаючыя рускiм спалучэнням ро, ло, ле
(грымець-гром рус.греметь; блыха-блохi рус. Блоха;
блiшчаць-блеск рус. блестеть);
- наяӯнасць прыстаӯных зычных в,г, галосных а,i: (вока-
око, аржаны-ржаной, iмгла-мгла)
У галiне арфаэпii пад уплывам рускай мовы магчыма
вымаӯленне [к] на месцы [х]: [сток]-(стог) замест [стох]; мяккага
гука [ч’] на месцы зацвярдзелага [ч]: [ч’увац’] замест [чувац’].
Парушэнне арфаэпiчных нормаӯ могуць з´явiцца i пад уплывам
правапiсу. Не заӯсёды напiсанне ӯ беларускай мове адпавядае
вымаӯленню. Мы пiшам не можа, расчулена, а вымаӯляем [н´а
можа, рашчул´ена]. Памылкi ӯ вымауленнi перашкаджаюць
разумець сэнс выказанага.
5. Асаблiвасцi фанетычнай сiстэмы беларускай мовы
Асаблівасці ў спалучэнні і вымаўленні гукаў
"Аканне" і "яканне"
Вымаўленне [о], [а], [э] як [а] у ненаціскных складах.
"Дзеканне" і "цеканне"
Пераход гукаў [д] і [т] у, адпаведна, гукі [дз’] і [ц’] пры памякчэнні.
Прыстаўныя і ўстаўныя гукі
Наяўнасць прыстаўных і ўстаўных галосных перад збегам зычных і
зычных перад націскнымі галоснымі. Таксама, наяўнасць устаўнога
гуку [й] у некаторых[8] іншамоўных словах.
Пераход галосных у зычныя
Пераход гуку [у] ў гук [ў] пасля галосных.
Чаргаванне складоў З'яўленне, у выніку фанетычных працэсаў,
чаргавання складоў "ро", "ло", "ле" са складамі, адпаведна, "ры" "лы"
"лі".
Асаблівасці артыкуляцыі
У параўнанні, напр., з рускай мовай, цалкам падобныя губныя і
зубныя, але значна адрозніваюцца паднябенныя, іншае месца
артыкуляцыі [с’] [з’].
Наогул, пярэдне-сярэдне-паднябенныя гукі [с’] [з’] [ц’] [дз’] гэта
найбольш характэрныя гукі беларускай мовы.
Асаблівасці памякчэння зычных
У параўнанні, напр., з рускай мовай, іншы характар памякчэння
некаторых гукаў.
Пры памякчэнні наступных гукаў мяняюцца і спосаб, і месца
утварэння: [д]—[дз’], [т]—[ц’].
Пры памякчэнні наступных гукаў мяняецца месца ўтварэння: [с], [з],
[г], [к], [х].
Таксама, у асобную групу зацвярдзелых вылучаюцца: [ш], [ж], [ч],
[дж], [р], [ц][10].
6. Марфалагiчная iнтэрферэнцыя пры ӯжываннi назоӯнiка
Пад марфалагічнай інтэрферэнцыяй разумеюцца факты адхілення ад
граматычных норм роднай мовы.
1. Асноўнай прычынай адхіленняў ад нормы пры вызначэнні роду
назоўнікаў з’яўляецца ўплыў рускай мовы, чаму спрыяе аднолькавая ці
блізкая аформленасць слоў у роднасных мовах: бел. дроб, запіс,
медаль, мазоль, накіп, насып, палын, перапіс, подпіс, сабака, стэп,
шынель – мужчынскі род; рус. дробь, запись, медаль, мозоль, накипь,
насыпь, перепись, собака, степь, шинель – жаночы род; бел. настрой,
яблык – мужчынскі род; настроение, яблоко – ніякі і г.д.
2. Адзначаюцца памылкі, абумоўленыя двухмоўнай сітуацыяй, у
прыватнасці разыходжаннем лікавай прыналежнасці асобных
назоўнікаў у беларускай і рускай мовах, напрыклад: назоўнікі грудзі,
дзверы, каноплі, крупы ў беларускай мове не маюць формы
адзіночнага ліку, а ў рускай мове адны (конопля, крупа) маюць форму
толькі адзіночнага ліку, другія (грудь, дверь) – і адзіночнага і
множнага ліку; у беларускай мове чарніла – адзіночнага ліку, у рускай
мове чернила – множнага ліку.
3. Назоўнікі 2-га скланення ў Д. і М. склонах адзіночнага ліку і
назоўнікі 1-га скланення ў М. склоне адзіночнага ліку маюць пасля
мяккіх асноў канчатак –і: зямлі, пожні, у зямлі, на трамваі (рус. земле,
в земле, на трамвае). У адзначаных склонах гэтай жа групы назоўнікаў
з асновай на заднеязычныя, калі націск падае не на канчатак, гукі [г],
[к],[х] чаргуюцца са свісцячымі [з], [ц], [с]: кніга – кнізе, эканоміка –
эканоміцы, эпоха – эпосе (рус. книге, экономике, эпохе).
4. Назоўнікі мужчынскага роду на -а(-я) (з націскам на аснове) у Т.
склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -ам(-ем): са старастам, з
дзядзькам, з Колем, з Сярожам, а ў Д. і М. склонах адзіночнага ліку
канчатак -у(-ю): аб Васілю, дзядзьку, дацэнту.
5. У Н. склоне множнага ліку назоўнікі 2-га скланення маюць канчаткі
-ы, -і: палі, лясы, гарады, азёры, вокны.
6. Адсутнасць чаргаванняў на канцы асноў назоўнікаў 2-га скланення ў
адзіночным і множным ліку: брат – браты, сын – сыны. Параўн. рус.:
брат – братья, сын – сыновья.
7. Iнтэрферэнцыя пры ӯжываннi прыметнiка
Прыметнік (рус. имя прилагательное) характарызуецца тымі ж
граматычнымі асаблівасцямі, што і назоўнік, з якім прыметнік
спалучаецца, таму пры перакладзе прыметніка з рускай мовы на
беларускую патрэбна выявіць род, лік, склон назоўніка, напрыклад:
шырокі стэп, нясцерпны боль.
Прыметнікі ў форме адзіночнага ліку мужчынскага роду ў назоўным
склоне маюць ў беларускай мове канчаткі -і, -ы: малады, звонкі,
(параўн. рус. молодой, звонкий).
Адсутнасць й у формах Н. склону адзіночнага ліку прыметнікаў і слоў,
якія скланяюцца, як прыметнікі: сіні, вялікі, напісаны, некаторы, самы,
шосты (рус.: синий, большой, написанный, некоторый, самый,
шестой).
Прыналежныя (рус. притяжательные) прыметнікі ў беларускай мове
ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў -аў, -еў, -оў, -ёў ад назоўнікаў
мужчынскага роду (брат – братаў дом, дзед – дзедаў кажух) і
суфіксаў -ін, -ын – ад назоўнікаў жаночага роду (Ніна – Нініна
спадніца, вавёрка – вавёрчына гняздо).
Якасныя прыметнікі ўтвараюць вышэйшую і найвышэйшую ступені
параўнання, напрыклад: хуткі – хутчэйшы, больш хуткі;
найхутчэйшы, самы хуткі.
Утварэнне формы вышэйшай ступені параўнання якасных
прыметнікаў з дапамогай суфіксаў -эйш(-ейш), -ш: вышэйшы,
важнейшы, слабейшы, большы (рус.: выше, важнее, слабее, больше).
Значэнне прыналежнасці ў беларускай мове выражаецца значна
часцей, чым у рускай мове, прыналежнымі прыметнікамі: мужаў
аўтамабіль, дырэктараў дом (рус.: автомобиль мужа, дом директора).
8. Iнтэрферэнцыя пры ӯжываннi лiчэбнiка
Лічэбнік (рус. имя числительное) у беларускай мове вызначаецца
фанетычнымі асаблівасцямі пры вымаўленні, якія адлюстроўваюцца і
на пісьме: сем – семдзясят, сямідзесяці, сямюдзесяццю; тысяча,
мільярд; чацвёра, пяцёра.
Лічэбнік абодва змяняецца па родах: абодва сшыткі, абедзве групы.
Лічэбнік паўтара спалучаецца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага
роду (паўтара года, паўтара вядра), а паўтары – з назоўнікамі
жаночага роду (паўтары тоны).
Лічэбнікі паўтара, паўтары нескланяльныя.
Пры лічэбніках два, дзве, абодва, абедзве, тры, чатыры назоўнік
ужываецца ў форме назоўнага склону множнага ліку (два студэнты,
дзве сястры, абодва хлопцы, абедзве жанчыны, тры ўнучкі, чатыры
браты, пяцьдзясят чатыры хвіліны), а з астатнімі ўжываюцца
назоўнікі ў форме роднага склону (сем кніг, дзевяць вёсак). Дробавыя
лічэбнікі таксама спалучаюцца з назоўнікамі ў форме роднага склону
(дзве трэція задання, пяць сёмых гектара).
Лічэбнікі два, дзве маюць асобныя формы ва ўсіх склонах: двух –
дзвюх, двум – дзвюм, двума – дзвюма.
Лічэбнік дзевяноста мае адну нязменную форму; у рускай мове ён мае
дзве формы – девяносто і девяноста.
Лічэбнікі два, тры, чатыры спалучаюцца з назоўнікамі ў назоўным
склоне множнага ліку: два дакументы, тры пастановы, чатыры банкі
(рус.: два документа, три постановления, четыре банка).