88
Пераходзячы да зместу “Польскай хронікі”, трэба адзна-
чыць, што Вялікае княства Літоўскае ў ёй разглядаецца як адна
з правінцыяў Рэчы Паспалітай (Я.Бельскі піша “Польскага
каралеўства”), якая “добраахвотна ўцеленая была ў Карону за
Ягайлы і вечнай уніяй за Жыгімонта Аўгуста была звязаная,
захаваўшы свае правы і юрысдыкцыю цалкам”. Згодна са шля-
хецкаю канцэпцыяй свайго твора, Яхім піша, што “Вялікае
Княства Літоўскае ўжывае на харугве з аднаго боку Пагоню,
г.зн. узброенага мужа з голым мечам на кані, бягучага на ўсім
скаку, з другога боку – тры белыя слупы ў чырвоным полі”.
Далей ён пералічвае ваяводствы, якія ўваходзілі ў склад ВКЛ:
Віленскае, Троцкае, Смаленскае, Полацкае, Наваградскае, Брэс-
цкае, Віцебскае, Мсціслаўскае, Мінскае, – падзяляючы кожнае
на паветы. Характэрны той факт, уласцівы, дарэчы, і “Хроні-
цы свету”, што ўсе сённяшнія беларускія землі Бельскія без ва-
гання называюць літоўскімі. “Русь жа мае тыя самыя ваявод-
ствы: Рускае, Бэлзскае, Падольскае, Брацлаўскае”. У Рускае
ваяводства ўваходзілі Львоўская, Галіцкая, Холмская і Пера-
мыская землі. Падобная традыцыя цягнецца і дагэтуль: Русь у
польскай гістарыяграфіі атаясамліваецца з сённяшняй Украі-
най (былой Галіцка-Валынскай зямлёй), беларускія ж землі тра-
дыцыйна называюцца Літвой.
“Польская хроніка” падзяляецца на дзве няроўныя часткі:
ад старажытнасці да 1553 г. і ад 1553 да 1586 г. Першая част-
ка носіць кампілятыўны, другасны характар, бо нічога новага
для гісторыі ВКЛ не дадае. Панаванне Вацлава, Уладзіслава
Лакетка, таксама, як і Казіміра Вялікага, амаль даслоўна апі-
сана паводле бацькі, Марціна Бельскага. Найбольш відавочна
перапісванне бацькавай хронікі бачна ў эпізодзе ўцёкаў Кей-
стута з Мальбарку. Але жадаючы, мабыць, прадэманстраваць
сваю эрудыцыю, Яхім звяртаецца да іншых аўтараў: Длугаша
(панаванне Уладзіслава Ягелончыка, Грунвальдская бітва),
Стрыйкоўскага (легенда аб рымскім паходжанні літоўскай знаці,
паганскія вераванні літоўцаў), але пераважае Кромэр. Паколькі
хроніка Кромэра даведзена ім толькі да смерці караля Аляк-
сандра, таму для апісання панавання Жыгімонта І Яхім Бельскі
мусіў карыстацца іншымі крыніцамі, перад усім Ё.Л.Дэцыем
(паводле яго апісана бітва пад Оршай), а таксама С.Ажахоўскім,
М.Стрыйкоўскім (апошні адзіны з храністаў падае, што “Чар-
тарыскі князь ня быў русін, але літвін Альгердавіч, толькі меў
удзел на Русі, а веру рускую трымаў”, а Я.Бельскі паўтарае:
“Чартарыскі, каторыя княжаты ад Гедыміна ідуць”), Я.Д.Са-