13 1
Смалянамі, Ракавам; Тышкевічы – Лагойскам. Маладзечна з
воласцю ў пачатку ХVІ ст. было ўладаннем князёў Мсціслаўскіх,
Заслаўе – Заслаўскіх, Саламярэч – Саламярэцкіх. Слуцкае і Ка-
пыльскае княствы былі ў валоданні Алелькавічаў. Амаль усе
землі Тураўскага павета былі валоданнем Глінскіх, а з 1509 г. –
Астрожскіх. Значную ролю ў дзяржаўным, грамадска-палітыч-
ным і культурным жыцці Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы
адыгрывалі таксама Агінскія, Валовічы, Вішнявецкія, Гальшан-
скія, Гарнастаі, Гаштольды, Друцкія, Забярэзінскія, Ільінічы,
Кежгайлавічы, Лукомскія, Любамірскія, Масальскія, Пацы,
Свірскія, Храптовічы, Чартарыйскія і інш.
Як ужо гаварылася, многія знакамітыя беларуска-літоўс-
кія роды выводзіліся з легендарных продкаў. Напрыклад, Гаш-
тольды. У пачатковы перыяд панавання Гедыміна яны з’яўля-
ліся бліжэйшымі памочнікамі вялікага князя, выконвалі самыя
адказныя даручэнні. Так, у летапісах Археалагічнага тавары-
ства, Рачынскага, Альшэўскім, Румянцаўскім, Еўрэінаўскім і
хроніцы Быхаўца пры апісанні адпраўкі атрада для абароны ад
немцаў Коўна адзначаецца, што камандуючым атрадам быў
прызначаны Гаштольд “з рожаю Колюмнов”. Далей паведам-
ляецца, што як толькі быў заснаваны горад Вільна, Гедымін
прызначыў туды “першим воеводою” таго самага “Кгаштолта с
Колюмнов”. Прычым толькі ў легендарнай частцы надавалася
вялікае значэнне прыналежнасці да якога-небудзь герба. У рэ-
альнай частцы гэтага няма. Прытым летапісы ніводнага Гаш-
тольда не называюць князем. У адрозненне ад іх Гальшанскія
заўсёды называюцца князямі, але за межамі легенды ніколі не
ўзгадваецца аб іх прыналежнасці да Кітаўрасаў і нічым асаб-
лівым не адзначаецца ўдзел у жыцці краіны. Але шмат прад-
стаўнікоў гэтага старажытнага роду, які вядзе свой пачатак ад
сына вялікага князя Рамана Гальшы, пакінулі выдатны след у
гісторыі нашай краіны. Як, напрыклад, Павел Гальшанскі –
сын Аляксандра Юр’евіча – віленскага кашталяна і Соф’і з Хо-
жава, уладальнік багатых маёнткаў: Гальшан, Лебедзева, Хо-
жава, Дунілавіч, Волпы, Глуска і Раманава.
Што ўяўляў сабой магнацкі герб, можна разгледзець на
прыкладзе герба Сапегаў. Гравюра яго змешчана ў Статуце
1588 г. і з’яўляецца выявай прыватнага герба падканцлера Вя-
лікага княства Літоўскага, аднаго з аўтараў Статута Льва Са-
пегі. Герб мае форму шчыта, падзеленага на 4 часткі з шыль-
дай у цэнтры. Адпаведна з правіламі геральдыкі на шыльдзе па-
вінен знаходзіцца галоўны – бацькоўскі герб, у полі – герб маці,