130
Варта ўзгадаць яшчэ адну дэталь. Асабліва падкрэсліваец-
ца ў крыніцах тое месца, дзе гаворыцца аб выбранні вялікім
князем Віценя: “И тут скончался род с Китоврасов а начало
великое княжене Витенево, род великих князей литовских с
поколения а з роду Колюмнов”. Паколькі ў далейшым вялікія
князі літоўскія, уключаючы Жыгімонта-Аўгуста, былі прамымі
нашчадкамі Віценя, то гэта значыла, што і дынастыя Ягелонаў
належала да герба Калюмнаў.
Легендарная частка летапісаў і хронік не адзначае ані вод-
нага выпадку крывавай расправы князёў паміж сабой, у той час,
як са з’яўленнем рэальных асобаў забойствы князёў, блізкіх сва-
якоў робяцца амаль абавязковымі.
Найбольш слабым месцам легенды, звязаным з генеалогі-
яй, на якое ўсе ў першую чаргу звярталі ўвагу, была малая
колькасць пакаленняў нашчадкаў Палямона, якія яшчэ і за-
надта доўга жылі: Палямон, згодна з асноўнай версіяй, з’ехаў
з Рыма пры Нероне, г.зн. на пачатку нашай эры, Міндоўг жа
з’яўляецца на пачатку ХІІІ ст. Значыць, Палямон і яго нашчадкі
панавалі амаль 1200 гадоў, і за гэты час змянілася 11 пакален-
няў (Палямон – Кунас – Гімбут – Монтвіл – Ердзівіл – Мінгай-
ла – Скіргайла – Альгімант – Рынгальт – Міндоўг – Войшалк).
Такім чынам, на пакаленне прыходзілася каля 100 гадоў. Гэта
шмат нават для легенды.
Усе беларуска-літоўскія магнаты лічылі сябе нашчадкамі
Рурыка альбо, у крайнім выпадку, Гедыміна. Магнатамі, як вя-
дома, называюць буйных феадалаў-землеўладальнікаў, прадстаў-
нікоў радавітай знаці, арыстакратычных вярхоў класа феада-
лаў у некаторых краінах Еўропы. У ВКЛ магнаты – нашчадкі
ўдзельных князёў, прадстаўнікі знатных беларускіх і літоўскіх
феадальных родаў, якія валодалі вялікімі латыфундыямі з га-
радамі, мястэчкамі. Буйныя феадальныя маёнткі пачалі ства-
рацца на Беларусі з канца ХІV ст. Магнацкія роды існавалі
некалькі стагоддзяў. Магнаты захоўвалі гегемонію ў ВКЛ, а
пасля Люблінскай уніі 1569 г. – у Рэчы Паспалітай, нягледзячы
на фармальнае раўнапраўе ўсяго шляхецкага саслоўя. У ХVІ ст.,
напрыклад, Радзівілам належалі Шчучын, Беліца, Койданава,
Давыд-Гарадок, Нясвіж, з 1620-х гг. – Мір, Лахва, Геранёны,
Клец, Чарнаўчыцы. Ва ўладанні Сапегаў былі Чарэя, Свіслач,
Асвея, Дрысвяты, Лунна, Друя, Коханава, Доры, Ружаны. Глебо-
вічы валодалі Дуброўнай, Заслаўем; Хадкевічы – Быхавам, Бе-
раставіцай, Шкловам, Глускам, Свіслаччу, Мышшу; Сангушкі –