120
“чужыя” ў эпасе адрозніваюцца па дзвю х прыкметах – нацыяналь-
най і рэлігійнай (Новиков Ю. Эпическая память о Великом кня-
жестве Литовском // Senosios rastijos ir tautosakos sąveika: kulturine
Lietuvos Didżiosios Kunigaikśtystes patirtis. – Vilnius, 1998. – S. 30-33). Ры-
зыкнем выказаць меркаванне, што прыметнік “Белая” ў дачы-
ненні да Русі выконваў тую ж функцыю – мусіў паказаць, што
ім азначаны тэрыторыі, заселеныя праваслаўнымі славянамі. У
адрозненне ад “Чорнай Русі” – тэрыторыі здаўна падпарадкава-
най усходнеславянскім князям, але населенай пераважна несла-
вянскімі плямёнамі, якія доўгі час заставаліся паганцамі, а паз-
ней успрынялі каталіцтва. Цікава заўважыць, што тэрмінам
“Белая Русь” часамі (да ХVІ ст.) называлі нават украінскія землі,
гэта значыць зноў жа тэрыторыі адзінаверцаў славян, і ніколі –
іншаэтнічныя і іншаканфесійныя.
У “Хроніцы еўрапейскай Сарматыі” A.Гвагніна ёсць раз-
дзел, які называецца “Апісанне Вялікага княства Літоўска-
га, гэта значыць вывад і пачатак знатнага і слаўнага народа
літоўскага”, а таксама “Хроніка рускай зямлі, у якой знахо-
дзіцца кароткае апісанне ўсіх гарадоў, замкаў і правінцый
да яе належачых…”, а таксама “Частка II хронікі рускай
зямлі, у якой знаходзіцца апісанне межаў рускай зямлі i пра-
вінцый далучаных да Кароны Польскай і Вялікага княства
Літоўскага: як зямлі львоўскай, галіцкай, бэлзкай, хэлмін-
скай, пяpэмышльскай, падольскай, валынскай, кіеўскай,
мсціслаўскай, віцебскай, полацкай i iншых. A перад усім
палажэнне межаў рускай зямлі”.
Калі з межамі ВКЛ справа больш-менш ясная, тo межы
Русі Гвагнін акрэслівае недакладна: “Руская зямля, якую здаўна
завуць Раксаланіяй, ад усходу сонца ляжыць пры Белым возе-
ры, пры рацэ Taнаіс, якая Aзію ад Eўропы аддзяляе; на заха-
дзе з Валахіяй i малдаўскай зямлёй мяжуе; ад поўдня дзеляць
яе горы Татры. A ёсць Русь траякая: адна Белая, другая Чор-
ная, трэцяя Чырвоная. Белая каля Kiева, Moзыра, Mсціслава,
Віцебска, Oршы, Пoлацка, Смаленска i Северскай зямлі, якая
здаўна да Вялікага княства Літоўскага належыць. Чорная ў
маскоўскай зямлі каля Белага возера i там паўсюль да Aзіi.
Чырвоная пры гарах, якія завуцца Бескідамі, якой польскі
кароль загадвае, i да Кароны належыць: як у Kаламыi, у Зы-
дачаве, у Снятыні, у Рагатынe, у Буску, etc. Пад тымі ж га-
рамі знаходзяцца такія паветы, як: галіцкі, пярэмышльскі,
сaнoцкi, a пасярэдзіне славуты горад Львоў… На поўнач зна-
ходзяцца паветы: хэлмскі, бэлзкі i луцкi. Замыкаецца руская