10 1
новыя крыніцы хронікі Стрыйкоўскага. Гэта дае нам падставы
сцвярджаць, што практычна ніводнае паведамленне храніста,
якое б датычылася старажытных часоў, не было выдумана ім
самім, а перадаецца паводле іншых крыніц. З улікам гістары-
яграфічнай канцэпцыі і крыніцазнаўчага метаду Стрыйкоўскага
можна карыстацца яго творамі як крыніцамі па гісторыі Вялі-
кага княства Літоўскага, а таксама Русі Маскоўскай і старажыт-
ных дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі Усходняй Еўропы.
Стрыйкоўскі пачынае выкарыстоўваць летапісы напрыкан-
цы першага ўступу (“Аб Белай і Чорнай Русі”) трэцяга раздзе-
ла чацвёртай кнігі, пераходзячы пасля доўгага генезісу русінаў
да ўласна гісторыі, гэта значыць да прыходу трох братоў-вара-
гаў: Рурыка, Сінэўса і Трувора. Працяг ІІІ раздзела (надзвы-
чай доўгага) абапіраецца на рускія хронікі, пасля чаго аўтар
перарывае сябе раздзелам “Аб старадаўніх цэрымоніях, альбо
хутчэй шаленствах...” На пачатку наступнай пятай кнігі зноў
вяртаецца да “рэчаў рускіх княжат”, але толькі ў трох першых
раздзелах карыстаецца рускімі хронікамі, бо ў далейшым, хоць
і спасылаецца на рускія хронікі, ніякіх паведамленняў, якіх
бы не меў Мехавіта альбо Кромэр, Бельскі альбо Герберштэйн,
не дае. Такім чынам, з пункту гледжання зместу яго хронікі
летапісы не давалі шмат матэрыялу для Стрыйкоўскага. Тым
больш, што самі яны не шмат адрозніваліся адна ад другой па
зместу. На прыкладзе “кароткай рускай хронічкі” можна пе-
раканацца, што часцей за ўсё яны былі сухім пералічэннем
падзей. Стрыйкоўскі падкрэслівае, што летапісцы часта не ве-
далі аб шматлікіх рэчах, вядомых ужо Длугашу, а за ім і яго
кампілятарам. Не паведамлялі яны, напрыклад, аб выправе
Святаслава Ігаравіча на хазараў (І, 121), Уладзіміра Вялікага
на палякаў (І, 126), Яраслава на збунтаванага Брачыслава, нічо-
га не ўзгадвалі аб бітве Баляслава Храбрага з Яраславам над
Бугам у 1018 годзе (І, 160, 161). Стрыйкоўскі адзначае, што аб
выгнанні Ізяслава з Кіева і ўзвядзенні на кіеўскі прастол Усяс-
лава Полацкага пішуць Длугаш, Вапоўскі, Мехавіта і Бельскі,
але “хронікі рускія таго не ўспамінаюць, ані аб Баляславе, ка-
ралі польскім, каб меўся на Кіеў Ізяслава два разы прыводзіць”
(І, 163, 164). Характэрна, што гэтыя летапісы былі вельмі па-
добныя, калі не ідэнтычныя, да тых, якімі карыстаўся Кромэр,
бо Стрыйкоўскі, як Кромэр, сцвярджае, што “ўсе рускія хронікі
не робяць узгадкі ані аб другой, ані аб трэцяй бітве і паражэнні
Яраслава ад Баляслава” (І, 160). Кромэр наракае, што “многія
мужныя справы, якія палякі знакаміта рабілі ў Русі”, рускія