93
на пашырэнне ў ім розных недахопаў і дрэнных звычаяў. У
1542 г. Кромэр падчас пасяджэнняў Пётркоўскага сінода вы-
ступіў з прамовай “Аб годнасці духоўнага стану”, якая даты-
чылася духоўнага саслоўя ў Польшчы і крытыцы яго злоўжы-
ванняў. З гэтага часу ён усё часцей уключаўся ў барацьбу за
аздараўленне атмасферы ў Касцёле, таму хутка і апынуўся ў
лагеры Станіслава Гозія і Станіслава Карнкоўскага, двух зна-
ных дзеячоў польскай контррэфармацыі. У 1544 г. атрымаў кра-
каўскую канонію (раней валодаў больш дробнымі пасадамі, у
тым ліку быў пробашчам у родным Бечу), і мог выказваць свае
перакананні і ўплываць на грамадскую думку.
Вясной 1544 года ў Вільні кароль Жыгімонт Аўгуст меў раз-
мову з М.Кромэрам адносна напісання ім новай польскай гісто-
рыі. Кароль, а таксама канцлер каронны Ян Ацескі і падканц-
лер Ян Пшэрэмбскі аказвалі Кромэру ўсялякую дапамогу, што
асабліва важна – даверылі яму ўпарадкаванне кароннага архі-
ва, чым ён займаўся роўна год, з 1550 да кастрычніка 1551 г.
Гісторыя Польшчы, напісаная Кромэрам, мела ў пэўнай сту-
пені дзяржаўны характар: стаяла на старажы агульнадзяржаў-
ных інтарэсаў, супрацьстаяла як правінцыяльнаму сепаратыз-
му (літоўскаму і прускаму), так і прывілегіям пэўных грамадскіх
класаў, у дадзеным выпадку шляхты, рэпрэзэнтуючы палітыч-
ную праграму першага перыяду панавання Жыгімонта Аўгус-
та. У збіранні матэрыялаў і дакументаў Кромэру вялікую
дапамогу аказваў С.Гозій. Але галоўнымі крыніцамі працы Кро-
мэра ўсё ж былі творы яго папярэднікаў: Я.Длугаша, М.Мяхоў-
скага, Б.Вапоўскага, Л.Ё.Дэцыя.
“Гісторыя Польшчы” была аддадзена ў друк восенню 1554 года
самаму знакамітаму еўрапейскаму выдаўцу Я.Апорыну, у дру-
карні якога ў Базэлі і з’явілася праз год (1555). “Гісторыя” была
даведзена да 1506 года, сучасную гісторыю, гэта значыць часоў
панавання Жыгімонта І, замяняў перадрук мовы на пахаванне
гэтага ўладара. Поспех твора намнога пераўзыходзіў спадзяванні
аўтара і выдаўцоў. У хуткім часе выйшлі пяць лацінскіх вы-
данняў: у Базэлі ў 1555, 1558, 1568, 1582 гг. (апошняе, у збо-
ры Пісторыюса Я., самавольнае, без ведама аўтара), нарэшце,
найбольш поўнае ў 1589 г. выйшла ў Кёльне (яго старанна пад-
рыхтаваў да выдання Т.Плаза). Нямецкі пераклад хронікі вый-
шаў у Базэлі ў 1562 г., а польскі – у 1611 г. у Кракаве.
У прынцыпе, твор М.Кромэра быў кампіляцыяй “Рочнікаў”
Яна Длугаша і Б .Вапоўскага (ў канцовай частцы за 1480-1506 гг.),
але настолькі дасканалай, што сустрэў гарачы прыё м ва ўсёй