(слугі)
Ператварэнне раней свабодных абшчыннікаў у феадальна залежных адбывалася
рознымі шляхамі. Шэрока вядомы ў XII ст. закупы – людзі, якія атрымлівалі ад
гаспадара “купу” і былі абавязаны адпрацаваць доўг у яго гаспадарцы або на раллі
(“ролейныя закупы”) ці як слугі. Гэта няпоўны, неабельныя халопы. Яны мелі сваю
гаспадарку і жывёлу. Становішча закупа, не аддзеленага ад сродкаў вытворчасці, але
пазбаўленага асабістай свабоды, блізкае да становішча будучага прыгоннага. Яно
прадугледжвае наяўнасць вотчыннай гаспадаркі феадалаў.
Іншая катэгорыя залежных сялян – гэта радовічы, людзі, якія працавалі ў
феадалаў па дагавору – “ряду”. Ад закупаў яны адрозіваліся тым, што звычайна не
апрацоўвалі панскую зямлю, а выконвалі адміністрацыйныя функцыі ў вотчыне.
Часам у дакументах называюцца “прощенники”. Відаць, гэта былі людзі, якія
зназодзіліся ў асабістай, а не пазямельнай залежнасці ад землеўладальнікаў. Яны плацілі
даніну. Князю і працавалі аба ў гаспадарцы яго дамена ці ў царкоўных і
прыватнаўласніцкіх вотчынах. Гісторыкі мяркуюць, цто так называлі даўжнікоў, якія за
нязначныя даўгі абавязаны былі працаваць ў гаспадарцы крэдытора, але захоўвалі
асабістую свабоду. У гэту катэгорыю маглі трапіць і адрушчаныя на свабоду рабы.
Яшчэ адна група сельскага насельніцтва называлася “ізгоі”. Відаць, гэта былі
людзі, якія парвалі са сваёй абшчынай, а магчыма, халопы, адпушчаныя на свабоду. У
сельскім побыце ізгоямі, напэўна, маглі стаяць усе збяднелыя земляробы, якія страцілі
землі і магчымасць вядзення гаспадаркі. Яны пасяляліся на кнажацкай ці царкоўнай зямлі,
бо былі залежныя ад уладальніка, але фармальна захоўвалі асабістую свабоду.
Людзі служэбныя, ці служкі, складалі даволі шматікую катэгорыю
насельніцтва. Па сваім эканамічным становішцы яны былі блізкія да цяглавага сялянства.
Яны таксама былі землекарыстальнікамі, што сядзелі з сем’ямі на сваіх вотчынах. Але ад
сялян яны адрозніваліся сваёй асаблівай службай. Галоўнай іх павіннасцю была вайсковая
служба. У мірны час яны раз’язджалі па справах княжацкай і феадальнай адміністрацыі.
Іншыя павіннасці, якія лічыліся дадатковымі да асноўнай службы, служкі неслі разам з
цяглымі сялянамі. Прешапачаткова ядро гэтай катэгорыі насельніцтва складалі маладыя
дружыннікі. Ваенныя і адміністрацыйныя патрэбы прымушалі князёў і феадалаў
папаўняць кантынгент служак рознымі элементамі цяглага сялянства, як правіла
бяднейшага. Папаўнялася гэта ядро і за кошт землеўладальнікаў.
Асобнай катэгорыяй сялянства былі смерды. Відаць, смерды залежалі спачатку ад
дзяржавы, а потым ад вотчыннікаў. Існуе некалькі меркаванняў аб сацыяльнай сутнасці
дадзенай катэгорыі насельніцтва. Першыя летапісныя звесткі аб смердах адносяцца да
1016г., калі пасля ўсталявання ў Кіеве Яраслаў Мудры ўзнагароджваў сваё наўгародскае
войска. Уяўляецца, што тут смерды выступаюць у якасці сельскага апалчэння, абавязанага
ваеннай службай князю (магчыма, за атрыманы ад яго зямельны надзел).
Уладзімір Манамах у сваім “Павучанні” (каля 1117г.) заяўляе, што ён “… і худого
смерда і убогые вдовице не дал есмъ силным обидети…» Указанне на “худого смерда”,
якога крыўдзяць “сильные», сведчыць аб тым, што смерды маглі карыстацца княжацкай
прававой абаронай.
Але смерды не былі адзінай сацыяльнай групай. Працэс станаўлення феадальных
адносін на Русі прывёў да таго, што побач з асабістай свабоднымі з’явіліся смерды, якія
страцілі свабоду. Іх становішча было блізкае да халопа, аб чым ускосна сведчыць артыкул
16 “Пространной Правды”, паводле якой за забойства смерда і халопа бралася
аднолькавае віра – у пяць грыўняў. У гэтай крыніцы тэрмін “господин» абазначае асобу, у