грамадстве хрысціянства наладжвалася зверху – ад эліты да народа, і гэтая
процілегласць рэлігійных спадзяванняў стала істотнай.
Хрысціянства Усходняй Рымскай імперыі (як і Заходняй) да свайго
сцвярджэння ў ролі дзяржаўнай рэлігіі вяло працяглую барацьбу з
язычніцтвам, перамагло яго і замацавала сваю нялёгкую перамогу тым, што
занесла ўсіх язычніцкіх багоў у “д’ябальскія спісы”. “Язычніцкае” для
хрысціянства было сінонімам “варварскага”.
Хрысціянства на Кіеўскую Русь прыйшло з Візантыі. Першая царква
была пабудавана ў Кіеве, відавочна, яшчэ ў IX ст. Сучасніца Візантыйскага
імператара Канстанціна Барвянароднага – руская княгіня Вольга – прыняла
хрысціянства. А яе ўнук Уладзімір Святаславіч у 988-989 гг. Пачаў
хрышчэнне Русі. Неадкладна місіянеры, разам з узброенымі воінамі, павялі
паходы на язычніцтва па ўсіх старажытных землях. Следам за Кіевам
прымусова падпадала пад абрад хрышчэння насельніцтва двух іншых
важных цэнтраў – Полацка і Ноўгарада. А праз нейкі тэрмін “вера грэчаская”
стала “верай рускай”, сваёй, нібы прыроджанай, спрадвечнай. Замена былых
міфаў новымі суправаджалася знішчэннем абаронцаў былой веры, гатовых
адстойваць свае перакананні. Гэта знішчэнне прыняло форму дзяржаўнай
палітыкі, было адной з функцый вялікакняжацкай улады. Забаранялася
старая і ўводзілася новая абраднасць; падлягалі забыццю імёны старых
божастваў, месцы паганскіх маленняў разбураліся.
Чым так моцна паланіла хрысціянства палымяную язычніцкую душу
князя Уладзіміра, зразумець складана. Але, прыняўшы хрысціянства,
Уладзімір стаў хрысціць кіеўскі народ і найперш знішчыў язычніцкіх багоў.
Паводле міфа, па загаду Уладзіміра Перуна прывязалі да конскага хваста,
пацягнулі да Дняпра, і слугі князя білі яго па дарозе бізунамі. Потым
вярхоўнага бога скінулі ў раку. Людзі, якія верылі ў свайго бога, плакалі,
беглі за ім. Насуперак іх чаканням, гром не грымнуў, маланкі ў Кіеў не
ударылі. Князь Уладзімір застаўся жывым і быў здаровы многія гады. Аднак,
каб народ маўчаў, князь перад хрышчэннем аб’явіў: хто не прыйдзе да