функцыянальна дыферэнцыраваная планіроўка Гарадніцы – першы на Беларусі
прыклад рэгулярнай, класіцыстычнай арганізацыі забудовы, аналаг, прадбачанне
будучых еўрапейскіх горада-сада і фаланстэраў.
Архітэктура будынкаў яшчэ барочная, але ў цэласнасці горадабудаўнічага
рашэння, ягорэгулярнасці бачны класіцызм. Тызенгаўз стварыў уласную школу
будаўнікоў, маючых веды ў будаўніцтве розных тыпаў будаванняў. Былі
створаны і першыя тыповыя ўзоры будынкаў:дамоў рамеснікаў, крам, аптэк,
корчмаў, што само па сабе, нягледзячы на іх барочную архітэктуру, з’ява,
уласцівая класіцызму.
Рэгулярная забудова Тызенгаўзам цэнтра Пастаў – яшчэ адзін прыклад
класічнага горадабудаўнічага рашэння. Пры гэтым былі ўлічаны ландшафтныя
асаблівасці і гістарычна склаўшыяся восі вуліц., па-гатычнаму скіраваных па
датыкальнай да плошчы. Разам з тым вызначаліся восі новай кампазіцыі,
звязаныя з будынкамі школы і суда, гандлёвых радоў і пастаялага двара
(аўстэрыі). Рытмічная, аднатыпная і разам з тым маляўнічая барочная па
характару забудова надзвычай маштабная і выразная.
Яшчэ адзін буйны праект Тызенгаўза – гаспадарка Ласосна, каля Гродна.
Праект па заказу Тызенгаўза быў распрацаваны Дж. Сака. Сістэма плошчаў
(круглых, авальных, прамакутных) злучалася вуліцамі. Плошчы адначасова
з’яўляліся цэнтрамі радыяльна-вулічнай забудовы. Менавіта такія схемы былі
ўвасоблены ў горадабудаўнічых праектах Дж. Вуда (горад Бат) і Дж. Нэша.
Аднак правінцыйныя маштабы не дазвалялі ў поўнай меры рэалізаваць такія
задумкі.
У другой палове XVIIIст. буйныя палацавыя комплексы на тэрыторыі
беларусі ствараюцца рэдка. Пераважаюць шматлікія, дробныя сядзібы, у
планіроўцы якіх адчуваецца ўплыў класіцызму, але ў архітэктуры
прысутнічаюць элементы барока (Лявонпаль). Палац Тызенгаўза на Гарадніцы
(1765г.) – прынцыпова новае слова ў архітэктуры. Тут бачны асноўныя законы
класіцызму: сіметрыя ў плане, галоўны будынак з бакавымі крыламі,
ствараючымі перад ім парадны двор; калідорная планіроўка; акцэнт параднага
ўваходу і рызаліты крылаў, фіксіруючыя завершанасць кампазіцыі.
У XVIIIст. у Гродна завяршаюцца работы над палацам Новага замка,
створанага дрэздэнскімі архітэктарамі К.Ф.Пёпельманам і І.Ф. Кнобелем. План
палаца аналагічны плану Тызенгаўза. Аднак цэнтральная частка тут
распрацавана маштабна: вестыбюль, парадная сталовая і далей, у бок парка,
палацавая царкв. Пакоепадобны план дазваляў кампазіцыйна злучыць Стары і
Новы замкі. Планіроўка Новага замка яшчэ барочная, не назіраецца сістэмы ў
размеркаванні памяшканняў, злучаных у большасці анфіладна. Архітэктура
фасада класічная, аднак, як і ў палацы Тызенгаўза, высокі мансардны дах, на
французкі манер, цяпер, у XVIIIст., больш барочны.
Будова кампазіцыі на прынцыпах строгіх форм і лічбаў (Бландэль)
праяўляецца ў збудаваннях рознага маштабу. Напрыклад, план карчмы
“Раскоша” на Гарадніцы (1765г., арх. Ю.М.Мёзер) – спалучэнне трох квадоатаў:
у глыбіні двара – карчма; па баках – стадолы для фурманак. Пры раўназначнасці
аб’ёмаў выразнасць фасада карчмы дасягнута барочнымі сродкамі.