варыянце шырока выкарыстоўвалася на працягу XVIII—XIX стст. і ў творах, напісаных па-беларуску. У пачатку XX ст. на Беларусі фактычна
суіснавалі дзве графічныя сістэмы — лацінка і кірыліца. Аднак паступова перамагла і прыжылася кірыліца як алфавіт, лепш прыстасаваны для
перадачы асаблівасцей беларускага вуснага маўлення.
Білет 13
З гісторыі беларускай графікі. Беларускі алфавіт
Графіка - гэта раздзел беларускага мовазнаўства, у якім вывучаюцца: 1) сістэма суадносін паміж літарамі і гукамі; 2) сукупнасць усіх сродкаў для абазначэння
вуснай мовы на пісьме; 3) напісанне літар і іншых графічных знакаў. Адначасова гэта і сістэма пісьмовых знакаў пэўнай мовы. Асновай беларускай графікі
з'яўляюцца літары. Акрамя таго, да сродкаў беларускай графікі адносяцца знакі прыпынку, апостраф, злучок, розныя прыёмы скарачэння слоў, пропускі паміж
словамі, абзац, знак націску, лічбы, усе матэматычныя анакі і інш. Галоўная задача графікі — устанаўленне суадносін паміж літарамі і гукамі сучаснай
беларускай мовы. Графіка акрэслівае гукавое значэнне кожнай літары, узятай асобна і ў спалучэнні з іншымі літарамі ў слове, займаецца вывучэннем малюнкаў
літар, іх абрысаў. Паводле спосабу перадачы і малюнка літар графіка падзяляецца на пісьмовую і друкарскую. Беларуская графіка заснавана на двух прынцыпах
— гукавым і складовым. Гукавы прынцып заключаецца ў тым, што літара як графічны знак ужываецца ў залежнасці ад суседніх літар і служыць для абазначэння
аднаго пэўнага гука. Складовы прынцып беларускай графікі заключацца ў тым, што літара як графічны знак можа: а) абазначаць два гукі; б) выконваць, акрамя
асноўнай функцыі абазначаць гук, дадатковую функцыю. Менавіта дзякуючы складоваму прынцыпу дасягаецца эканомія графічных сродкаў. Беларуская графіка
непасрэдна звязана з фанетыкай, таму што яна будуецца ў адпаведнасці з гукавой сістэмай сучаснай беларускай мовы.
Алфавіт.Ф а н е т ы к а — раздзел мовазнаўства, які вывучае ўтварэнне гукаў, іх класіфікацыю, змяненне, чаргаванне, склад і націск.Гук — найменшая
непадзельная адзінка мовы. На пісьме гукі мовы абазначаюцца ўмоўнымі графічнымі знакамі — літарамі. Усе літары той або іншай мовы, размешчаныя ў строгім
і нязменным парадку, складаюць алфавіт. У аснове сучаснага беларускага алфавіта ляжыць к і р ы л і ц а — старажытная славянская азбука, якая атрымала сваю
назву ў гонар першага славянскага асветніка Кірьілы. У славянскім алфавіце было 43 літары, 24 з іх запазычаны з грэчаскага пісьма. Кірылаўскім пісьмом
карысталіся на Беларусі да канца XVII cт., калі польскі сейм забараніў ужываць беларускую мову ў афіцыйным справаводстве. 3 канца XVII ст. пачалі пісаць па-
беларуску лацінскімі літарамі, выкарыстанне якіх было звязана з уваходам Беларусі ў склад Рэчы Паспалітай, калі афіцыйнай мовай стала польская, у аснове
графічнай сістэмы якой ляжыць лацінскае пісьмо. Лацінскі алфавіт для беларускага пісьма выкарыстоўваўся да 30-х гг. XX ст. Беларускія пісьменнікі пісалі свае
творы па-беларуску лацінскімі літарамі. У 1708 г. кірылаўскі алфавіт, якім мы карыстаемся зараз, быў рэфармаваны загадам Пятра Першага. 3 яго былі выкінуты
некаторыя літары, спрошчаны знешні выгляд літар, набліжаны па форме да літар лацінскага алфавіта. Рэфармаваны алфавіт атрымаў назву «грамадзянка», бо ім
друкавалі афіцыйныя паперы — «грамадзянскія акты». У сучасным беларускім алфавіце 32 літары.розныя літары могуць абазначаць адзін гук. Апостраф літарай
не з'яуляецца, гэта надрадковы знак, ён паказвае на раздзельнае вымаўленне прыстаўкі, што заканчваецца на зычную, і кораня, што пачынаецца з галоснай е, ё, ю,
я або націскной галоснай і. Не ўсе гукі, якія ёсць у сучаснай беларускай мове, абазначаюцца асобнымі літарамі. Гукаў значка больш, чым літар. Дзесяць галосных
літар: а, о, у, ы, э, і, е, ё, ю, я; 21 літара: 6, в, г, д, ж, з, й к л, м, н, п, р, с, т, у ф, х, ц,ч,ш. Злітныя зычныя гукі [дж] і [дз*] на пісьме абазначаюцца слалучэннем
літар дж і дз. У беларускай мове 45 гукаў. Паміж гукамі і літарамі ўстанаўліваюцца пэўныя суадносіны: а) дзве а то і тры літары абазначаюць адзін гук; б) адна
літара абазначае два гукі; в) адна літара можа абазначаць розныя гукі.
Білет 14
Лексіка.Лексікалогія.Слова як адзінка мовы.Лексічнае і граматычнае значэнні слова
Л е к с і к а — сукупнасць слоў пэўнай мовы. Раздзел мовазнаўства, які вывучае слоўнікавы склад мовы — лексіку, называецца лексікалогіяй. Лексічнае багацце кожнай
мовы адлюстроўваецца слоўнікамі. Так, пяцітомны «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» мае каля 100 000 слоў. Слова — галоўная адзінка мовы, якая называе
прадметы, якасці, уласцівасці або паказвае на адносіны паміж імі. Асноўная функцыя слова намінатыўная — называць канкрэтныя прадметы, адцягненыя паняцці, дзеянні,
стан, якасці. Словы, якія маюць лексічную самастойнасць, г. зн. называюць прадметы, прыметы, дзеянні або ўказваюць на іх і з'яўляюцца членамі сказа, называюцца с а м ас
т о й н ы м і або знамянальнымі. Словы, у якіх лексічнае значэнне аслабленае або зусім адсутнічае, членам сказа не з'яўляюцца, яны выкарыстоўваюцца для сувязі слоў,
сказаў або частак сказаў і называюцца службовымі або незнамянальнымі. Лексічнае значэнне слова - яго сэнсавае, семантычнае напаўненне, якое гістарычна замацавалася
за пэўным гукавым комплексам і з'яўляецца адлюстраваннем аб'ектыўнай рэальнасці. Лексічнае значэнне складае змест слова, яго ўнутраную, або рэчаўную, сутнасць.
Лексічнае значэнне маюць толькі граматычна самастойныя, паўназначныя словы. Граматычныя значэнні— абстрактный значэнні, што выяўляюцца ў прыналежнасці слова
да пэўнага класа і выражаюццасадх фармальнымі сродкамі.. Граматычнае значэнне выражаецца канчаткам або канчаткамі і прыназоўнкам адначасова, прыстаўкай, націскам
і праяўляецца ў граматычных катэгорыях роду, ліку, склону, трывання, часу, ладу інш. Асновай, назвы прадмета,з’явы магла стаць пэўная характэрная прымета. Такім
чынам, слова як галоўная намінатыўная і структурная адзінка мовы суадносіцца з асноўнай катэгорыяй мыслення — паняццем. У аснове значэння самастойных,
знямянальных слоў ляжыць паняцце, у якім абагульнена адлюстроўваюцца адпаведныя рэаліі навакольнага свету. Службовыя словы, выклічнікі, займеннікі, а таксама
ўласныя назоўнікі паняццяў не называюць, таму што не вызначаюць характэрных прымет, не паказваюць, чым адрозніваецца. Паняцце фарміруецца з дапамогай слова і
замацоўваецца за ім. Слова і яго значэнне — катэгорыі лінгвістычныя, а паняцце — катэгорыя лагічная, аднак сувязь паміж імі самая цесная. Паводле словаўтваральнай
структуры словы бываюць невытворныя і вытворныя. Невытворныя складаюцца толькі з кораня або з кораня і канчатка. Вытворныя словы апрача кораня маюць іншыя
марфемы, афіксы, значэнні такіх слоў матываваныя значэннямі кораня і словаўтваральных афіксаў. На працягу існавання ў мове слова можа змяняць лексічнае значэнне,
звужаць яго або пашыраць. Паводле лексічнай спалучальнасці слоў адрозніваюць свабодныя і несвабодныя значэнні. Словы са свабодным значэннем маюць найболыпыя
спалучальныя магчымасці, адносна шырока ўстулаюць у сувязь з іншымі словамі. Свабоднымі бываюць, як правіла, прамыя значэнні слоў.Несвабодныя значэнні слоў
істотна абмежаваныя ў сваёй спалучальнасці. Сярод лексічна несвабодных вылучаюцца дзве групы значэнняў слоў — фразеалагічна звязаныя і сінтаксічна абумоўленыя.
Фразеалагічна звязанае — значэнне, якое праяўляецца, рэалізуецца ў адзінкавых ці нешматлікіх устойлівых словазлучэннях. Сінтаксічна абумоўленае значэнне -лексічнае
значэнне, якое слова набывае ў пэўным кантэксце, калі ўжываецца не ў прамым значэнні.
Білет 15
Адназначныя и мнагазначныя словы. Амонімы,сінонімы,антонімы, паронімы і іх тыпы.
Адназначнымі лічацца тыя словы, якія маюць толькі адно лексічнае значанне. Адназначнасць - адно з асноўных патрабаванняў да тэрмінаў.Словы, якія маюць па некалькі
лексічных значэнняў, лічацца мнагазначнымі, а сама гэтая з'ява называецца мнагазначнасцю або полісеміяй.Першаснае, зыходнае значэнне, якое ўзнікае разам са словам і не
залежыць ад кантэксту, называецца прямым. Значэнні, якія ўзнікаюць у выніку пераносу назвы паводле якога-небудзь падабенства з аднаго прадмета, з'явы, дзеяння, працэсу
на іншыя, называюцца пераноснымі. На гэтай аснове развілося і пераноснае, вобразнае значэнне 'вялікая колькасць, мноства'. У залежнасці ад таго, на аснове якой прыметы
адбываецца перанос назваў, адрозніваюць тры спосабы ўзнікнення новых значэнняў: метафара, метанімія, сінекдаха. Метафара — выкарыстанне слова ў пераносным
значэнні, якое развіваецца на аснове падабенства двух прадметаў або з'яў у выніку ўвасаблення, апрадмечвання, абстрагавання. Метанімія -перанос назвы на іншы прадмет
ці на з'яву на падставе пэўнай знешняй ці ўнутранай сувязі паміж імі.Сінекдаха — перанос назвы, замена аднаго паняцця другим на аснове колькасных прымет: адзіночнага і
множнага ліку; уласных і агульных імёнаў; назвы цэлага і часткі; родавая назва падмяняе відавую або наадварот. Амонімы.Поўнае гукавое супадзенне розных паводле
значэнняў слоў называецца аманіміяй, а самі словы — амонімамі. Амонімы ўзнікаюць у выніку гукавога супадзення этымалагічна розных слоў:а) спрадвечна беларускіх і
запазычаных.б) запазычаных з розных моў. в) запазычаных з адной i той жа мовы.У лексікаграфічных даведніках амонімы падаюцца асобнымі слоўнікдвымі артыкуламі,
нумаруюцца справа ўверсе арабскзмі лічбамі, забяспечваюцца адпаведнымі тлумачэннямі і ілюстрацыйным матэрыялам. Амонімы падзяляюцца на лексічныя,
марфалагічныя, фанетычныя і графічныя.Лексічныя амонімы належаць да адной і той часціны мовы і супадаюць паводле гучання і напісання ва ўсіх уласцівых ім
граматычных формах або толькі ў асобных, і ў сувязі з гэтымі асаблівасцямі маюць дзве разнавіднасці. Поўныя лексічныя амонімы супадаюць ва ўсіх граматычных формах.
Няпоўныя амонімы супадаюць толькі ў некаторых граматычных формах.Марфалагічныя амонімы, або амаформы маюць аднолькавае гучанне і напісанне ў адной або
некалькіх формах той самай або разных часцін мовы. Амаформы ўзнікаюць у сувязі з пераходам слоў з адной часціны мовы ў другую.Фанетычныя амонімы, або амафоны -
словы, якія аднолькава гучаць, але па-рознаму пішуцца.Да амафонаў адносяцца сугучныя агульныя і ўласныя назоўнікі. Графічныя амонімы, або амографы — розныя
паводле значэння словы, якія аднолькава пішуцца, але маюць розны націск і не супадаюць у вымаўленні .Аманімія — пашыраная і заканамерная моўная з'ява. Амонімы
выкарыстоўваюцца як выразны стылістычны сродак для стварэння яркіх вобразаў, дасціпных шаржаў, жартаў, каламбураў, а таксама гумарыстычных і сатырычных твораў.
Паронімы. Аднакарэнныя словы, якія маюць знешняе гукавоё падабенства, але не тосныя па марфемнай будове і розныя па лексічных значэннях, называюцца
паронімамі.Паронімы — словы адной часціны мовы, якія маюць аднолькавыя граматычныя прыметы і суадносяцца паміж сабою па структуры. Словы-паронімы маюць
неаднолькавыя словазлучальныя магчымасці.Паранімічныя адносіны найбольш часта назіраюцца паміж назоўнікамі, прыметнікамі, радзей — паміж дзеясловамі .
Пераважная большасць паронімаў утварае пары, а некаторыя аб'ядноўваюцца па тры, чатыры ў адным радзе. Кожны паронім ужываецца ў пэўнай моўнай сітуацыі,
характарызуецца семантычнай самастойнасцю і можа мець свае сінонімы і антонімы. Сінонімы. Словы пэўнай часціны мовы, якія абазначаюць тое самае паняцце,
маюць аднолькавыя ці падобныя значэнні, але адрозніваюцца гучаннем, адценнямі значэнняў, эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, спалучальнасцю з іншымі
словамі або стылістычным выкарыстаннем, называюцца сінонімамі.Некалькі сінонімаў утвараюць сінанімічны рад, у які могуць уваходзіць не толькі асобныя
словы, але і фразеалагізмы з такім жа значэннем. Слова ў сінанімічным радзе з найбольш агульным значэннем, нейтральнае ў экспрэсіўных і стылістычных
адносінах, называецца дамінантай.Паводле ўзнікнення і ўжывання сінонімы падзяляюцца на семантычныя і стылістычныя. Семантычнымі, паняційнымі або
ідэаграфічнымі называюцца такія сінонімы, якія адрозніваюцца сэнсавымі адценнямі і ўжываюцца без абмежаванняў ва ўсіх стылях мовы.Сінонімы, якія
адрозніваюцца толькі стылістычнай афарбоўкай, называюцца стылістычнымі. Вызначыць іх можна, параўноўваючы са стылістычна ней тральным словам.
Найбольш у мове сінонімаў, якія адрозніваюцца і сэнсам, і стылістычнай афарбоўкай; іх называюць семантыка-стылістычнымі. Кантэкстуальнйя аўтарскія
сінонімы - гэта словы, якія становяцца сінанімічнымі толькі ў пэўным кантэксце ці моўнай сітуацыі, дзе яны набываюць нетрадыцыйныя пераносна-вобразныя