АГУЛЬНАЗЕМСКI ПРЫВIЛЕЙ ВЯЛIКАГА КНЯЗЯ ЛIТОУСКАГА ЖЫГIМОНТА КАЗIМIРАВIЧА
1506 года
Privilegium terrestre Magni Ducatus Uthuaniae conrma-tionis iurium per Sigismundum. magnum
ducem, datum
07.12.1506"г.
У iмя святой i непадзельнай Троицы, амiнь.
На вечную памяць аб справе.
Toe, што ухвалена уладай вяльможных князёў, варта каб было замацована ў пiсаных
граматах i падтрымана сведчаннем вартых веры людзей.
Таму мы, Жыгiмонт, з Божай ласкi, вялiкi князь Лiтoўcкi, Жамойцкi, гаспадар i спадкаемец
(дзедзiч) зямель Русi i г.д. Падаем да ведама ўciм, каму належыць, цяперашнiм i будучым, аб
тым, як абмяркоўвалi i з якiм настроем шчырасцi i з якой згодай бездакорнай сумленнасцi
ўшанавалi i аблюбiлi як духоўныя пралаты, таксама свецкiя князi, бароны, нoбiлi, рыцары,
вельможы, дарадцы (паны-рада) i iншыя падданыя i жыхары земляу нашага Вялiкага княства
Лiтоўскага i, нарэшце, пасля смерцi блажэннай (добрай) памяцi найяснейшага князя i гаспадара
Аляксандра, караля Польскага, вялiкага князя Лiтоўскага, нашага роднага брата i дарагога
папярэджка, нас, як сапраўднага наступила (спадкаемца) i гаспадара, згодна жаданням i волi
прынялi, пад кiраўнiцтвам найстарэйшага, абралi i ўзвялi на трон
1
дзедаўскi, бацькоўскi
(айцоускi) i братнi жаданнем духоўных пралатаў i свецкiх дарадцаў (паноў-рады) i насельнiкау
Вялiкага княства нашага Лiтоўскага, у якiм славутым княстве мы нарадзiлiся.
Пасля гэтага тыя-ж пралаты, дарадцы (паны-рада), насельнiкi i падданыя нашы, быўшыя пры
шчаслiвым узвышэннi нашым, пpaciлi нас, каб зацвердзіць правы, вольнасцi i пpывiлei, якiя даны
i зацверджаны нашымi папярэджкамi вялiкiмi князямi Лiтвы. I мы згадзiлiся ратыфiкаваць i
адобрыць нiжэйпiсаныя артыкулы, змест якiх наступны:
1."Па(-)першае абяцаем, што мы не паменшым у годнасцi пралатаў, князёу, паноў-рады
нашых Вялiкага княства Лiтвы, Жамойцi, Pyci i iншых, баронау, нобiляў лiтоўскiх i pycкix у ix
пасадах i саноўнiцтвах (дыгнiтацыях), але будзем пасоўваць ix уперад i ўзвышаць пры
найменшай зручнасцi, паводле заслуг.
2."Усе правы, вольнасцi, прывiлеi i граматы, лацiнскiя i рускiя, i палёгкi (iмунiтэты) вялiкага
княства Лiтоўскага царкоўныя i свецкiя: царквам катэдральным, саборным, манастырскiм,
парафiяльным i ўсякiм святым i пабожным месцам вялiкага княства, пралатам, князям, баронам,
нобiлям, гарадам, мяшчанам, жыхарам i наогул асобам усякага стану i становiшча праз боскiх
папярэднiкаў нашых каралёў, вялiкiх князёў i ўcix гаспадароў i наступнiкау (спадкаемцау)
вялiкага княства Лiтвы, асаблiва-ж праз караля Уладзiслава iнакш Ягайлу, нашага дзеда,
Вiтаўта, Жыгiмонта, караля Kaзiмipa, бацьку нашага, i брата нашага караля Аляксандра
справядлiва дазволеныя i законна дараваныя, а таксама на добры нерухомыя, спадчыны, якiя
яны мелi ва уладаннi да гэтага часу i маюць фактычна i цяпер i перад yciмi галоўны
(генеральны) земскi прывiлей князя Аляксандра, выда(дзе)ны iм пры узвядзеннi на вялiкае
княства, мы захоўваем, абараняем i будзем мець на ўвазе ва ўcix ix артыкулах i пунктах.
3."Княскiх добраў гэтага-ж вялiкага княства мы не будзем раздрабляць, а несправядлiва
адчужаныя, незаконна адцягнутыя i аднятыя падлiзваннем мы звернем уласнiкам i будзем
iмкнуцца звярнуць.
4."Калi пан Бог даруе нам шчасце дасягнуць дамiнiмума каралеўства Польскага i iншых
зямель, з таго часу нашу дамiнiю Вялiкага княства Лiтоўскага i добры паноў-рады нi ў чым не
паменшым, але цалкам захаваем ад усякага парушэння законаў, беспадстаўнасцi i
абцяжарвання, як зpaбiў наш бацька ў час свайго шчаслiвага гаспадарання (панавання).
5."Калi хто-небудзь з нашых падданых у названых землях Вялiкага княства Лiтоўскага не меў
бы на свае нерухомыя спадчынныя добры граматы цi зацверджання, аднак падмацуе гэта
дастатковым сведчаннем вартых веры людзей, што спакойна уладаў гэтымi добрамi ў часы
вялiкiх князёў лiтоўскiх"- Вiтаўта, цi Жыгiмонта, або боскага Kaзiмipa бацькi нашага ён сам або
яго законныя бацькi цi пасрэднiкi, то будзе заставацца пры ix датуль, пакуль атрымае на ix
пэўныя граматы цi цвёрдасцi (умацаваннi).
6."Калi хто-небудзь агаворам абвiнавацiць каго-небудзь на ганьбу (знявагу годнасцi,
бясслаўе), цi пазбаўленне галавы, але не дасведчыць гэтага, то пaвiнeн пацярпець у адплату
адпаведную кару.
7."Мы не iнакш будзем тлумачыць i дапасоўваць статуты i зацверджаныя i ўхваленыя да
выканання старадаўнiя звычаi або уноў укладзеныя i абвешчаныя i тыя, якiя будуць
упарадкаваны для агульнай выгады Рэчы Паспалiтай (pэcпyблiкi) нашай, як пасля грунтоўнага
разважання i з ведама, нарады i згоды паноў рады нашых Вялiкага княства Лiтоўскага.
8."Мы, Жыгiмонт вялiкi князь, ласкава даем згоду i лiчым за каштоунае, каб адкрыць да нас
доступ законных петыцый названых пралатаў i дарадцаў (паноў-рады) абоега стану i нашых
падданых, а менавiта для тых, якiя сваей дзейнасцю i працай былi вернымi змагарамi за нас i ix
шчырасць i сталасць укампенсаваць нашай падзякай.
Таму з пэўнай нашай свядомасцi, злучанай з дастатковым разважаннем, мы прыхiльнай
душой i па добрай волi гэтым самым пралатам, баронам, саноўнiкам (дыгнiтарыям), рыцарам,
вяльможам, нобiлям, мяшчанам i грамадствам i iншым падданым i насельнiкам зямель нашага