18 лістапада адбыўся з'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 3 560 дэлегатаў 460 былі
бальшавікамі, што прадвызначыла яго ход, рашэнні, склад кіруючых органаў. Старшынёй з'езд абраў
члена Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РСДРП (б) В. П. Краснова. З'езд вітаў рэвалюцыйных
рабочых і салдат Петраграда, чыё пераможнае паўстанне характарызавалася як адзіны сродак узяцця
Саветамі ўлады ў свае рукі, прызнаў савецкую ўладу, дэкрэты аб зямлі, міры і кантролі над
вытворчасцю. З'езд запатрабаваў безагаворачнага падпарадкавання старых дзяржустаноў савецкай
уладзе, зняцця з пасад афіцэраў, якія былі настроены контррэвалюцыйна і спрабавалі сарваць
залючэнне міру. У інтарэсах умацавання савецкай улады на месцах з'езд вырашыў правесці перавыбары
і ачысціць мясцовыя Саветы ад варожых элементаў. З'езд абраў Выканаўчы камітэт абласнога Савета ў
складзе 35 чалавек [10, 26].
У той жа дзень (18 лістапада) у Мінску адкрыўся III з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай
губерняў. На ім кожная воласць была прадстаўлена чатырма дэлегатамі, а кожны Савет рабочых і
салдацкіх дэпутатаў і ВРК Заходняга фронту – адным. Усяго прысутнічала 335 дэлегатаў, большасць з
якіх былі прадстаўнікамі беднаты і сераднякоў. Склад з'езда сведчыў аб вялікім зруху ўлева. Старшыня
выканкома, абраны II з'ездам, правы эсэр Несцераў, кандыдатура якога была вылучана на пост
старшьші з'езда, пры выбарах атрымаў атрымаў толькі 8 галасоў, Старшынёй з'езда быў абраны
бальшавік М. I. Крывашэін.
З'езд сялянскіх дэпутатаў прызнаў савецкую ўладу і абавязаўся праводзіць у жыццё яе дэкрэты, а
таксама заклікаў усіх, хто вагаўся, не выступаць супраць Кастрычніцкай рэвалюцыі, падпарадкавацца
волі рабоча-сялянскіх і салдацкіх мас. У мэтах найбольш паслядоўнага ажыц-цяўлення Дэкрэта аб
зямлІ з'езд вырашыў перавыбраць усе валасныя камітэты, валасныя земскія ўправы, міліцыю.
Зямельным камітэтам было рэкамендавана вы-дзеліць камісіі для ўзяцця на ўлік усіх зямель, іншых
угоддзяў, інвентару і размеркавання іх сярод бяднейшых сялян.
Былі абраны 35 чалавек у склад выканкома сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў і
прынята рашэнне аб аб'яднанні выканаўчага камітэта Савета сялянскіх дэпутатаў з выканаўчым
камітэтам Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
1.2. II з'езд армій Заходняга фронту
20 лістапада адкрыўся II з'езд армій Заходняга фронту, які ў сваёй рэзалюцыі выказаў поўны
давер СНК і паабяцаў яму ўсю магчымую падтрымку. У яго рабоце прынялі ўдзел 714 дэлегатаў: 473
былі бальшавікі, 74 – левыя эсэры, 24 – меньшавікі і 103 беспартыйных. [Іг, 55]. На з’ездзе ад ЦК
РСДРП (б) прысутнічаў Г.К. Арджанікідзе.
Па пытанню аб сучасным моманце выступілі: дакладчык ад бальшавікоў — Валадарскі,
садакладчыкі — Злобін ад эсэраў і Горын ад меншавікоў. У прынятай рэзалюцыі з'езд вітаў
петраградскіх рабочых і салдат, якія ажыццявілі пераможнае паўстанне. Быў выказаны поўны давер
Савету Народных Камісараў і абяцана яму ўся магчымая падтрымка. Прадстаўнікі меншавікоў
прапанавалі стварыць урад на падставе аб'яднання ўсіх дэмакратычных партый, але іх праект
рэзалюцыі не быў падтрыманы з'ездам; ён сабраў толькі 73 галасы [10, 27].
З'езд распрацаваў сістэму арганізацыі савецкай улады на Заходнім фронце і ў вобласці. У
вобласці, губернях, паветах, валасцях ствараліся Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, Саветы
сялянскіх дэпутатаў, Саветы батрацкіх дэпутатаў. У выніку іх аб'яднання з прадстаўнікамі арміі,
прафесійных саюзаў, чыгуначнага саюза, паштова-тэлеграфных служачых былі створаны Саветы
рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, якія з'яўляліся дзяржаўнай уладай у вобласці, губерні, арміі.
Для кіравання рознымі галінамі гаспадарча-палітычнага і культурнага жыцця Саветы стваралі
галіновыя аддзелы (ваенны, харчовы, працы, фінансавы, асветы, агульнага кіравання і г. д.).
Узначальвалі аддзелы народныя камісары. Гарадскія і земскія самаўправы, харчовыя камітэты і іншыя
арганізацыі падпарадкоўваліся Савету. У штабах, банках, казначэйствах камісары ўтваралі самаўправы
з ліку служачых, якія ажыццяўлялі кіраўніцтва дадзенымі ўстановамі.
Абласны і франтавы Савет рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў складаўся: па 35 дэпутатаў ад
з'езда рабочых і салдацкІх дэпутатаў і ад з'езда сялянскіх дэпутатаў, 100 дэпутатаў ад франтавога з'езда,
11 — ад прафсаюзаў, 4 — ад чыгуначнага саюза, 2 — ад паштова-тэлеграфнага саюза. Названы Савет
з'яўляўся вышэйшым органам заканадаўчай улады ў вобласці і на фронце.
Другі з'езд армій Заходняга фронту абраў 20 прадстаўнікоў у ЦВК (18 бальшавІкоў, два левыя