устаноў, што не знаходзіліся ў падпарадкаванні адна ў другой (афіцыйныя пісьмы,
адносіны, паведамленні); 5) групы перапіскі ніжэйстаячых устаноў з
вышэйстаячымі (рапарты, данясенні, прадстаўленні, прашэнні, скаргі)
1
.
Паступова ўсё большую колькасць пачалі складаць дакументы, узноўленыя
механічным спосабам. Побач з тыпаграфскімі з'яўляюцца дакументы,
надрукаваныя на множыльных апаратах: гектографе, мімеографе і інш. У канцы
ХІХ ст. з'яўляецца машынапіс. Вялікае распаўсюджванне ў справаводстве атрымалі
розныя тыпаграфскія балнкі са штампам установы і пэўным тэкстам, у які
неабходна было толькі ўпісаць асобныя словы, выразы.
І ўсё ж большасць матэрыялаў справаводства азначанага перыяду –
рукапісныя помнікі, дзе з пачатку ХІХ ст. шырока распаўсюджваецца каліграфічны
"канцылярскі" почырк. Пры гэтым каліграфічнасць спалучаецца з цэлымі нізкамі
дадатковых сказаў, ужываннем спецыфічных канцылярскіх зваротаў, выразаў,
тэрмінаў ("канцылярская мова").
3.3.2. Справаздачы губернатараў як крыніца па гісторыі Беларусі. Нас,
безумоўна, цікавяць не столькі матэрыялы цэнтральных дзяржаўных устаноў,
колькі правінцыйных, бо Беларусь стала правінцыяй (ўскраінай) велізарнай
імперыі. Сярод такіх матэрыялаў і дакументаў найперш і галоўным чынам трэба
адзначыць справаздачы губернатараў. Тым больш, што гэтая разнавіднасць як бы
ўвабрала ў сябе ўсе істотныя рысы справаводчых дакументаў азначанага перыяду
2
.
На пачатку ХІХ ст. усталявалася наступная колькасць губерняў:
Магілёўская, Віцебская (Белорускае генерал-губернатарства), Віленская,
Гродзенская і Мінская (Літоўскае генерал-губернатарства). У 1808 г. на тэрыторыі,
адышоўшай ад Прусіі была створана Беластоцкая вобласць і ў 1843 г. адбылася
новая і апошняя пры царызме рэарганізацыя края – з часткі паветаў Віленскай
губерні была створана новая губерня – Ковенская.
З пачатку ХІХ ст. губернатары пачалі пасылаць у С.-Пецярбург свае
справаздачы. Напачатку іх дадзеныя былі вельмі беднымі, у асноўным звесткі аб
ураджаі, з пачатку 20-х гг. ХІХ ст. яны дапаўняліся звесткамі аб пасевах. Не было
нават устойлівай назвы гэтых дакументаў (найчасцей, "донесение"), кожны
губернатар па-рознаму складаў справаздачы. Уніфікацыя справаздач адбылася ў
1837 г., а з 1842 г. губернатары атрымалі спецыяльныя бланкі ведамасцяў для
статыстычных матэрыялаў. З гэтага часу на пачатку справаздачы змяшчаўся
складзены па агульнай праграме пісьмовы тэкст, а да яго дадаваліся шматлікія
статыстычныя табліцы ("ведамасці") на асобных старонках.
На працягу наступнага часу фармуляр
3
губернатарскай справаздачы ўвесь
час змяняўся. У 1853 г. быў дапоўнены пералік пытанняў і раздзелаў. Вось якія
раздзелы і пункты можам сустрэць з гэтага часу ў справаздачах губернатараў: 1)
Натуральныя і вытворчыя сілы губерні: мясцовасць, насельніцтва, дваранства,
прамысловасць, гандаль, сельская гаспадарка; 2) Падаткі і павіннасці; 3) Грамадскі
дабрабыт: дарогі, масты, пошты, раскольнікі, беглыя, асобы пад наглядам паліцыі,
ахова здароўя, народная асвета, мясцовая адміністрацыя і судавытворчасць. І гэтыя
звесткі запаўняліся шматлікімі статыстычнымі табліцамі ў ведамасцях.
1
Падрабязны агляд гэтых груп гл.: Селунская Н.Б., Бородкин Л.И., Григорьева Ю.Г., Петров А.Н.,
Становление российского парламентаризма начала ХХ века. М., 1996. С.127-132.
2
Гл.: Дятлова Н.П. Отчеты губернаторов как исторический источник // Проблемы архивоведения и
источниковедения. Л., 1964.
3
Нагадаем, што фармуляр дакумента – гэта паслядоўнасць яго структурных частак.