аб прыняццi "лiчбы" (гэта значыць справаздачы арэндатараў).
4. Рэестры "отправ" ўяўляюць сабою пералік данін грашыма, харчамі і рэчамі
са сродкаў скарба "князем і панам і дворяном і земяном і всим, кому што гаспадар
дал". Пераважна гэтыя даніны, хоць і даваліся з цэнтра але з мясцовых сродкаў
скарба (з паступлення мыт, "він" і г.д. на месцах). У запісу гаварылася, што, каму і
за што падаравана і з якой крыніцы павінна быць зроблена выдача. З расходных
кніг скарба перш.паловы XVI ст. захавалася яшчэ кніга выдаткаў на татар.
5. Кнігі пасольстваў – тут сканцэнтраваны дакументы аб зносінах ВКЛ з
іншымі дзяржавамі: ўласна "пасольствы" – г.зн. прамовы паслоў літоўскіх і
іншаземных, "навукi" паслам ("настаўленні"), "верующие" (зараз вярыцельныя
граматы) лісты паслам і "глейтовные" (ахоўныя лісты), адказы паслам, лісты
бягучай дыпламатычнай перапіскі. Сустракаюцца ў кнігах запісы неістотнага
зместу: напрыклад, аб колькасці слугаў і коней, дадзеных паслам. У невялікай
колькасці маюцца дыпламатычныя дакументы, у якіх ВКЛ не з’яўляецца баком-
удзельнікам, але ў змесце якіх яно было зацікаўлена.
Пашырэнне сферы дзейнасцi, набыцце новых функцый i рост патоку
дакументацыi, якія апрацоўвала канцылярыя ВКЛ, абумовiлi неабходнасць
удасканалення як самой сiстэмы справаводсва, так i падрыхтоўкi дакументацыi
канцылярыi ВКЛ для доўгатэрмiновага захоўвання. Мiж тым дакументы
канцылярыi на пачатку XVI ст зберагалiся у некалькiх месцах i да канца гэтага
стагоддзя вонкавы стан кнiг метрыкi быу кепскi. Да таго ж прылучылася i частае
ужыванне, кнiгi пачалi псавацца i часткова спарахнелi.
Па загаду канцлера Льва Сапегi з 1594 г. дзякi пачалi перапiсваць кнiгi
метрыкi. Праца вялася 14 год (1594-1607 гг.). У вынiку перапiскi з’явiлася каля 190
новых кнiг-копiй Лiтоўскай Метрыкi. Перапiска дакументацыi кнцылярыi ВКЛ у
кнiгi-копii праводзiлася без яе папярэдняй апрацоўкi i сiстэматызацыi, у вынiку
чаго для кнiг-копiй, асаблiва для тых, што ахоплiвалi дакументацыю канца XV-
XVI стст, характэрна вiдавая i храналагiчная непаслядоўнасць тэкстаў дакументаў.
Арыгiналы дакументаў канцылярыi былi складзены на захаванне у Вiленскiм
скарбе, а копii – у прыватнаўласнiцкiм доме у Вiльнi. Апошняя акалiчнасць, можна
меркаваць, выратавала кнiгi-копii. Арыгiнальныя кнiгi метрыкi за XV-XVI стст. у
большасцi сваей загiнулi пад час страшных для Беларусi войнаў сярэдзiны XVII ст.
Так, пад час акупацыi шведамi значнай часткi Рэчы Паспалiтай, шведы вывезлi
метрыку да сябе. Праўда, па умовах Олiўскага мiру 1659 г. частку яе звярнулi, але
частка патанула у Балтыйскiм моры. Частка кнiг загiнула i пры ўзяццi Вiльнi
рускiмi войскамi у 1655 г. Негледзячы на неаднаразовыя сеймавыя пастановы аб
пошуку гэтых кнiг, яны так i не былi знойдзены.
Такiм чынам, у канцы XVI-пач. XVII ст. узнiклi тэксты, якiмi мы
карыстаемся i сення. Арыгiнальных кнiг XV ст. не захавалася увогуле, няшмат iх
засталося i ад XVI ст. Адзiн з раннiх вопiсаў кнiг-копiй лiтоўскай Метрыкi, што
захаваўся – гэта здатачны вопiс пры змене канцлåраў ў 1623 г. У вопiсе Лiтоўскай
Метрыкi дакументы размешчаны, галоўным чынам, у храналагiчным парадку з
падзеламi на падгрупы па гадах праўлення вялiкiх князеў лiтоўскiх i каралеў
польскiх.
У склад Лiтоўскай Метрыкi на працягу XVII-XVIII ст. уключаны матэрыялы
ўстаноў, якiя размяшчалiся на тэрыторыi сталiцы i не былi звязаны з дзейнасцю
вялiкага князя. Так, напярэдаднi другога i канчатковага далучэння Смаленска да