правоў, што адлюстроўвала высокi этап грамадскага развiцця, для якога характэрна
ўзмацненне карнiцкiх функцый дзяржавы i рост феадальнай залежнасцi сялянства.
Разам з тым Судзебнiк Казiмiра IV не з'яўляўся яшчэ ўсеахоплiваючым
агульнадзяржаўным кодэксам, ён толькi дапаўняў нормы агульназемскiх прывiлеяў.
Гэта быў першы крок да кадыфiкацыi i сiстэматызацыi феадальнага права,
завершаны выданнем трох статутаў Вялiкага княства Лiтоўскага 1529, 1566 i 1588
гг.
1.3.4. Статуты (1529, 1566, 1588) як гiстарычная крынiца. Праца па
падрыхтоўцы першага Статута Вялiкага княства Лiтоўскага вялася на працягу
некалькi гадоў першай чвэрцi XVI ст. Да 1522 г. быў падрыхтаваны праект Статута,
але не быў зацверджаны. Ён уведзены толькi з 29.09.1529 г.
Статут уяўляў сабой па-сутнасцi звод законаў на аснове кадыфiкацыi i
сiстэматызацыi норм мясцовага звычаевага права, пастаноў дзяржаўных i судовых
устаноў, прывiлеяў. Прозвiшчы складальнiкау невядомы. Не зусім абгрунтавана
меркаванне, што ў складаннi i рэдагаваннi Статута прымаў удзел Ф.Скарына.
Статут складаўся з 13 раздзелаў i 244 артыкулаў. Пазней былi ўнесены
дапаўненнi, у вынiку якiх колькасць артыкулаў павялiчылася да 283. Першы Статут
1529 г. пашыраўся ў рукапiсных спiсах (копiях). Першапачатковы спiс Статута
1529 г., зроблены ў Вiльнi на старабеларускай мове, не дайшоў да нашага часу.
Захавалiся 4 спiсы на "рускай" (старажытнабеларускай), 3 перакладныя (лацiнская i
польская мова) i 4 спiсы XIX ст. Спiсы названы па прозвiшчах iх уладальнiкаў або
месцах захавання. Упершыню надрукаваны на беларускай мове ў 1841 г. у Познанi,
у 1854 г. -- кiрылiцай у Маскве.
У Статут 1529 г. былi ўпершыню ўнесены нормы, якiя некалькi абмяжоўвалi
свавольства магнатаў, абвяшчалася правiла, згодна з якiм ўсе асобы (i ўбогiя, i
багатыя), павiнны былi судзiцца згодна с гэтым Статутам. Вялiкi князь абавязаўся
захоўваць тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы, не дапускаць iншаземцаў на
дзяржаўныя пасады, не даваць iм маёнткаў, зямель, чыноў, захоўваць iснуючыя
законы. Такiм чынам, павялiчвалася ступень дэкларатыўнасцi, увогуле характэрная
для большасцi заканадаўчых актаў. Статут падцвярджаў прынцып iндывiдуальнай
адказнасцi, рэгламентаваў удзел абаронцаў
1
у працэсе.
Рост i ўмацаванне феадальнай уласнасцi, пашырэнне правоў шляхты i
антыфеадальныя выступленнi сялянства патрабавалi ў сярэдзiне XVI ст. i змен у
заканадаўстве. У 1551 г. для падрыхтоўкi новага статута была створана новая
камiсiя з 5 католiкаў i 5 праваслаўных. Падрыхтаваны ўжо ў 1561 г. ён быў
зацверджаны толькi ў сакавiку 1566 г. У Статут былi ўпiсаны Вiленcкi прывiлей
1563 г., якi ў чарговы раз дэклараваў ураўнаванне ў правах католiкаў i
праваслаўных, i Бельскi прывiлей 1564 г., якi гарантаваў неўмяшанне адмiнiстрацыi
(ваявод i старастаў) у судовыя справы шляхты. Асноўнымi крынiцамi Статута 1566
г., акрамя таго, сталi iншыя агульназемскiя i абласныя прывiлеi (граматы),
Судзебнiк 1468 г., Статут 1529 г. i некаторыя нормы звычаевага права.
Як i Статут 1529 г. другi статутo Вялiкага княства Лiтоўскага не быў у XVI
ст. надрукаваны. Вядома 58 яго спiсаў: 13 на старажытнабеларускай, 40 -- на
польскай i 5 на лацiнскай мовах. Першая (i адзiная пакуль што) яго публiкацыя ў
1
Урэшце абараняцца перад судом і даказваць сваю невінаватасць абвінавачаны павінен быў сам. Але калі
ён не мог здзяйсняць абарону самастойна, то даручаў гэта свайму верніку ці пракуратару. Калі першы –
проста давераная асоба абвінавачанага, то другі – прафесійны юрыст-павераны ў Вялікім княстве
Літоўскім, які займаўся адвакацкай практыкай (шляхціч).