Пiсьмы, як форма зносiн мiж людзьмi, былi распаўсюджаны ўжо з глыбокай
старажытнасцi (пiсьмы на бярасце i iнш.). У Вялiкiм княстве асаблiва пашыраецца
перапiска ў XVI ст. Вельмi цiкавым помнiкам XVI ст., напрыклад, з’яўляецца
пiсьмо Мiхаiла Глiнскага епiскапу Луку Ватцэльроду, напiсанае на паўлiсце
паперы 12 жнiўня 1506 г. праз тыдзень пасля перамогi, атрыманай пад Клецкам.
Яно дазваляе ўдакладнiць структуру i памеры войскаў, ўдакладняе дзень галоўнай
бiтвы (5 жнiўня) i колькасць страт. Пiсьмо князя епiскапу Ватцэльроду, з якiм ён
быў у сяброўскiх адносiнах, мае яшчэ iншае, больш iстотнае значэнне. Яно было
напiсана ў перадсмяротныя днi караля Аляксандра, калi пераможца з-пад Клецку,
выратавальнiк Лiтвы, па абвiнавачванню яго апанентаў, быццам бы прэтэндаваў на
ягелонскую спадчыну, на вялiкакняскi пасад. Гэта простае пiсьмо без упамiнку аб
заслугах, якiя за iм прызнае складальнiк Хронiкi Быхаўца, развенчвае легенду, якая
вырасла вакол гэтага разгрома татар, вакол асобы ваеначальнiка, увасабленнем
якой з’яўляецца верш Мацея Стрыйкоўскага.
У другой палове XVI ст. iх вельмi складана адрознiць ад iншых вiдаў
апавядальных крынiц. У форме пiсьмаў складаюцца дзённiкi (Я.Збароўскi),
эпiсталярная форма служыць для выяўлення сваёй думкi, поглядаў i вельмi
складана размежаваць прыватную i афiцыйную перапiску (пiсьмы аршанскага
старасты Ф.Кмiты-Чарнабыльскага). Вядомы таксама пасланнi, што прыпiсваюцца
старцу Арцемiю, якi быў асуджаны за вальнадумства ў рэлiгiйных пытаннях
Маскоўскiм Саборам 1554 г. i ўцёк у Лiтву
1
. Таксама прыкладам можа служыць
перапiска канцлера Вялiкага княства Лiтоўскага Льва Сапегi, апублiкаваная
А.Прахаскам
2
, дзе ўтрымлiваюцца пiсьмы да Л.Сапегi (у прыватнасцi 93 пiсьмы
караля Жыгiмонта, што тычацца абавязкаў Сапегi як канцлера i як сенатара, вельмi
цiкавыя пiсьмы Iпацiя Пацея). Заўважна iмкненне Л.Сапегi як дзяржаўнага дзеяча
ўзняцца над прыватнымi iнтарэсамi. I ўсё ж у такiх пiсьмах (як I.Купцэвiчу 12
сакавiка 1622 г.) ва ўсёй велiчнасцi паўстае i асоба канцлера — чалавека
разважлiвага, асцярожнага, патрыёта сваёй Айчыны. Прыватнае пiсьмо I.Купцэвiчу
было яму папярэджаннем, якое той не пачуў i загiнуў.
У XVIII ст. i асаблiва ў XIX ст. колькасць пiсьмаў iстотна павялiчваецца.
Вельмi цiкавыя пiсьмы майстроў мастацкага слова — лiтаратараў.
Пiсьмы (ёсць i другi раўназначны беларускi тэрмiн — “лiсты”), перапiска
пiсьменнiкаў з сябрамi i сучаснiкамi — надзвычай каштоўная частка iх рукапiснай
спадчыны. Нават таропкая дзелавая перапiска можа шмат дапамагчы ва
ўстанаўленнi фактаў бiяграфii пiсьменнiка, яго сувязей, жыццёвых i творчых
планаў i г.д. Пiсьмо можа выкарыстоўвацца гiсторыкамi ў самых розных планах:
гiсторыя нашага кнiгадрукавання, чытацкага попыту, тэатра i г.д. Трэба згадзiцца з
М.Бельчыкавым, якi адзначаў: “Пiсьмы — амальгама. Звесткi аднаго значэння
цесна сплятаюцца ў iх з iншымi. Нярэдка ў межах аднаго пiсьма ўскрываецца
некалькi разнародных пластоў выказванняў: бiяграфiчных, лiтаратурна-грамадскiх,
псiхалагiчных, iдэалагiчных i iнш.” .
Эпiсталярная спадчына беларускiх пiсьменнiкаў XIX ст. захавалася i
вывучана ў неаднолькавай ступенi.
Калi перапiска некаторых пiсьменнiкаў свету (сярод iх, напрыклад, Б.Шоу,
1
Пасланнi, напiсаныя беларускiм паўставам XVI ст. былi вывучаны С.Г.Вiленскiм (гл. яго працу: Послания
старца Артемия. Одесса, 1906).
2
Rohaska A. Archivum Domus Sapiehanae. Tomus I contenet codicem epistolarem 1575-1606. Lwow. 1892.
F.XXXV+577.