дакументаў знешнепалітычнай дзейнасці БССР
1
.
У 1970 – 1980-я гг. з'яўляюцца ўспаміны, у якіх адлюстроўваліся
мерапрыемствы Савецкай улады ў Заходняй Беларусі, дзейнасць Кампартыі
Заходняй Беларусі
2
. Пры гэтым асобныя з аўтараў (як і многія савецкія кіраўнікі)
выкарыстоўваюць розныя архіўныя дакументы, друк, перапіску і г.д. У выніку такія
мемуарныя творы набываюць рысы навуковых даследчыцкіх прац
3
.
Характэрная рысай мемуарнай літаратуры перыяду другой паловы 1950-х –
1980-х гг. з'яўляецца выхад у свет зборнікаў успамінаў, прысвечаных пэўным
асобам, выдомым дзеячам падпольнага і партызанскага руху, а таксама выдатным
беларускім пісьменнікам і паэтам
4
.
Успаміны саміх дзеячоў культуры ў гэты час з'яўляюцца ў розных формах --
ад невялікіх нарысаў (нашкалт "З жыццяпісу" У.Караткевіча) да грунтоўных
выданняў у некалькіх кнігах (для прыкладу, мемуары З.І.Азгура "То, что
помнится..."). Успаміны П.В.Мядзелкі (Сцежкамі жыцця . М., 1974) апавядаюць
пра асобныя малавядомыя старонкі разгортвання нацыянальнага руху. Вывучаючы
іх можна заўважыць і прысутнасць пэўнай унутранай цэнзуры ("внутреннего
городового" па вобразнаму вызначэнню М.Е.Салтыкова-Шчадрына) і цэнзуры
рэдактарскай, дзяржаўнай. З часу пераезду ў БССР у 1925 г. звесткі Паўліны
Вінцэнтаўны становяцца занадта лаканічнымі, знікае эмацыянальнасць,
вобразнасць ("са старонак мемуараў знікае жыццё").
Безумоўна, больш цікавыя звесткі ўтрымліваліся ў тых успамінах, якія
пісаліся без аглядкі на цэнзуру. Але асобныя з іх (як рукапіс Ларысы Геніюш) не
маглі быць апублікаваны. Іншыя ж публікаваліся толькі за мяжой.
Дарэчы, перыяд другой паловы 1950-х – 1980-х гг. сапраўды
характарызуецца ўсплескам мемуарнай літаратуры дзеячаў беларускай эміграцыі.
Я.Калубовіч, В.Рагуля, Я.Малецкі і многія іншыя імкнуліся асэнсаваць пройдзены
нацыянальным рухам шлях, зрабіць пэўныя высновы і для сябе, і для нашчадкаў.
Падабенства лёсу гэтых аўтараў перадвызначыла ў многім падабенства і
накіраванасць іх твораў. І ўсе ж кожны з апошніх мае і сваё гучанне і свой асобны
змест.
Так, успаміны Васіля Рагулі
5
(былы беларускі пасол і сенатар польскага
сейма ў 1920 – 1930-х гг.), акрамя сваёй біяграфіі, канцэнтруе ўвагу чытача на
падзеях у польскім парламенце міжваеннага часу. Ён дэтальна аналізуе тэхнічны
бок (падрыхтоўка, фінансаванне выбарчай кампаніі), прыводзіць цікавыя
характарыстыкі беларускіх паслоў, аналіз працы ў сойме і сенаце і інш.
У той жа час успаміны Я.Малецкага
6
утрымліваюць пераважна звесткі аб
падзеях з часу уз'яднання Беларусі (1939 г.). Зразумела, што аўтар акрэслівае
адносіны насельніцтва да Савецкай ўлады і асабліва дэтальна аналізуе дзейнасць
бальшавікоў у Вільні, акрэслівае масавыя дэпартацыі. Апісанне Я.Малецкім падзей
часу Вялікай Айчыннай вайны цікавае тым, што аўтар належаў да сярэдняга звяна
1
Белорусская ССР на международной арене. М., 1964 і інш.
2
Рассвет над Нёманом. Мн., 1982 і інш.
3
Напр., Орехво Н.С. Дела и люди КПЗБ. Воспоминания. Мн., 1983.
4
Жизнь, отданная борьбе, 2-е изд. испр и доп. Мн., 1983; Корж Е.С. Вся жизнь – отчизне: О командире
Минского партизанского соединения В.З.Корже. Мн., 1984; Секретарь обкома: воспоминания и документы
о Ф.М.Языковиче; Успаміны пра Янку Купалу. Мн., 1982; Успаміны пра Якуба Коласа. Мн., 1982;
Успаміны пра Цішку Гартнага. Мн., 1984 і інш.
5
Рагуля Васіль. Успаміны. Мн., 1993 (друк. па выданні: Успаміны, Нью-Ёрк, 1957).
6
Малецкі Язэп. Пад знакам палоні. Успаміны. Таронта, 1976.