небагаты шляхціц, яшчэ ў маладыя гады паступіў на воінскую службу ў
спадзяванні выбіцца ў людзі, забяспечыць свой матэрыальны дабрабыт.
Праслужыўшы каля 20 год, скалясіўшы усю Прыбалтыку, Масковію і Украіну, ен
звольніўся у чыне палкоўніка. Нягледзячы на сваю сціплую адукацыю, Маскевіч
з’яўляўся інтэлігентным чалавекам і ўмеў прыстасоўвацца да розных умоў. Адвага і
разважлівасць, вяселы нораў і сяброўская прыязнасць да іншых садзейнічалі яго
аўтарытэту не толькі сярод шляхты, але і магнатаў. Маскевіч быў чалавекам
верацярпімым, якога не хвалявала рэлігія, а вырашэнне палітычных пытанняў ен
лічыў прэрагатывай магнатаў. Магчыма гэтым і можна растлумачыць тую
палітычную непрадузятасць, якая выяўляецца ў яго “Дыярыушы”.
Цікавым помнікам, які адлюстраваў падзеі нацыянальна-вызваленчай вайны
пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага, з ’ яўляецца “Дыярыуш” Багуслава
Маскевіча, сына Самуіла Маскевіча. Багуслаў Маскевіч з’яўляўся удзельнікам
карных экспедыцый напачатку у войску Іерэміі Вішнявецкага на Украіне, а пасля ў
войску Януша Радзівіла на Беларусі. Дыярыуш пачынаецца з кароткіх
аўтабіяграфічных запісаў за 1643 г. і абрываецца на звестках за 1649 г. (заключная
частка твора ў рукапісу не захавалася). Значнае месца ў “Дыярыушы” Багуслава
Маскевіча займае апісанне падзей, якія папярэднічалі паўстанню Багдана
Хмяльніцкага, адлюстраванне жыцця магнатскага двара Іерэміі Вішнявецкага, але
гэта з’яўляецца толькі пралогам да той асноўнай часткі твора, дзе распавядаецца аб
нацыянальна-вызваленчай барацьбе на Украіне і антыфеадальнай вайне на
Беларусі. У спадчыну ад бацькі Самуіла Багуслаў узяў уменне не толькі назіраць,
але дакладна і вобразна адлюстроўваць убачанае, пачутае і перажытае. Сведчаннем
таму у “Дыярыушы” з’яўляецца апісанне Запарожскай Сечы, украінскага стэпу,
падаўленне паўстання ў Мазыры і г.д. У яго “Дыярыушы” есць шмат выдатна
выпісаных батальных сцэн, партрэтных і пейзажных замалевак, тонкіх назіранняў.
Аўтар паказвае вайну са ўсей яе жорсткасцю, разбурэннямі і шматлікімі ахвярамі.
Асабліва вобразна апісана пакаранне паўстанцаў ў Мазыры, Бабруйску, Рэчыцы.
Аднак сімпатыі Б.Маскевіча не на баку удзельнікаў паўстання, паколькі апошнія,
па меркаванню мемуарыста, падрывалі адзінства Рэчы Паспалітай.
Вялікі гісторыка-пазнавальны інтарэс уяўляе “Дыярыуш” беларускага
шляхціца Адама Каменскага-Длужыка, які трапіў у канцы 1657 г. у маскоўскі
палон і вымераў сваімі крокамі ўсю Маскоўскую дзяржаву, на доўгім шляху у
далекі Якуцк, а адтуль у Запаляр’е і Прымор’е ў якасці зборшчыка ясака (падатку)
А.Каменскі-Длужык цікавіўся літаральна ўсім: адлегласцю паміж гарадамі і
населенымі пунктамі, іх эканамічным становішчам і геаграфічным размяшчэннем,
навакольнай флорай і фаунай, жыццем, бытам і звычаямі мясцовых жыхароў і г.д.
Ен сімпатызуе абарыгенам, нягледзячы на іх язычніцкі вобраз жыцця і нізкі
культурны ўзровень. “Дыярыуш” Адама Каменскага-Длужыка з’яўляецца бадай
самым першым са ўсіх вядомых помнікам пра Сібір. “Дыярыуш” напісаны на
польскай мове, але апошняя не адрозніваецца у Каменскага чысціней. У ей даволі
выразна выяўляюцца як русізмы, так і беларусізмы, выкарыстанне якіх ніколі б не
дазволіў сабе карэнны паляк. Можна меркаваць, што Каменскі-Длужык паходзіў з
асяроддзя спаланізаванай шляхты, якая пераважала ў Заходняй частцы Беларусі.
Мемуарыст не называе месца свайго нараджэння, нават тады, калі гэта выклікалася
ходам самога апавядання. Ен толькі адзначае, што быў рэпатрыяваны з Масквы і
дастаўлены ў сваю “пажаданую айчызну” -- Беларусь, дзе у хуткім часе, 27