Першая (легендарная) частка другога беларуска-літоўскага зводу мае поўную
назву “Хронiка Вялiкага княства Лiтоўскага i Жамойцкага”. Слова “Рускага”
адсутнiчае невыпадкова. “Хронiка...”, найбольш верагодна ўзнiкла ў 20-я гг. XVI
ст. у асяроддзi вядомых магнатаў ВКЛ Гаштольдаў i Гальшанскiх, паходжанне якiх
у творы выводзiцца непасрэдна ад нашчадкаў рымскай знацi ва ўмовах, калi
гасударом усiх рускiх зямель называў сябе маскоўскi вялiкi князь. Аўтар
“Хронiкi...” пачынае свае апавяданне з эпохi рымскага iмператара Нерона (I
ст.н.э.). Сваей жорсткасцю гэты дыктатар наводзiў такi жах на рымлян, што
асобныя з iх вымушаны былi, ратуючы свае жыцце i маемасць, уцякаць з Iталii. I
вось адзiн “княжа” (патрыцый) Палемон, “который же цесар Нерону был кровным”,
сабраў 500 падначаленых яму людзей — добраахвотнiкаў з сем’ямi — i накiраваўся
шукаць больш бяспечныя землi. Праз некаторы час “эмiгранты” праз Балтыйскае
мора прыплылi да вусця Немана, паднялiся ўверх па яго цячэнню. Мясцовасць, дзе
яны апынулiся, палiчылi прывабнай i пачалi “размноживатися”. Пры гэтым
асаблiва падкрэслiваецца значэнне Жамойцi: “и от того часу панство Литовское
пачалося звати и множити от Жомоити”. Аднаўляючы генеалогiю лiтоўскiх князеў,
аўтар “Хронiкi...” “не абцяжарваў сябе пошукамi неабходных iменаў: частку з iх ен
перайначыўз Iпацьеўскага летапiсу, частку вывеў ад гарадоў i рэк (Каўнас-Кунас,
Неман-Неманас, Гальшаны-Гольша) i г.д. Апавяданне даводзiлася да Гедымiна, якi,
згодна легендзе, заснаваў новую сталiцу княства — Вiльню.
Можна меркаваць, што прыкладна ў гэты ж час (20-30-я гг. XVI стст.)
“Хронiка...” была злучана з “Летапiсцам вялiкiх князеў лiтоўскiх”, якi пачынаў
генеалогiю князёў ад Гедзiмiна. Пры гэтым ен быў iстотна перапрацаваны.
Паказальна, што “агульнаруская” частка (якая ўжо ў Слуцкай рэдакцыi I
беларускага зводу аднесена на апошнi план) у II зводзе зусiм адсутнiчае.
Першапачатковы тэкст другога беларуска-літоўскага зводу, у склад якога
ўвайшла “Хронiка Вялiкага княства Лiтоўскага i Жамойцкага” разам з “Летапiсцам
вялiкiх князеў лiтоўскiх”, у 40-я гг. XVI ст. быў дапоўнены новымi летапiснымi
матэрыяламi. Была таксама зроблена iстотная рэдактарская апрацоўка ўсяго тэксту:
скарочана адно апавяданне, пашырана другое, унесены дапаўненнi, заменены
асобныя прозвiшчы герояў, уведзены падзагалоўкi. Гэта дало падставу даследчыку
В.Чамярыцкаму вызначыць у складзе другога зводу тры рэдакцыi: 1) кароткую
(летапiс Красiнскага i блiзкi да яго Патрыяршы А); 2) пашыраную (Патрыяршы Б,
Румянцаўскi, Альшэўскi, Археалагiчнага таварыства, Цiханравава) i 3) поўную
(Познаньскi i Рачынскага). Узнiкненне поўнай рэдакцыi ен датуе першай паловай
50-х гг. XVI ст.
1
Такiм чынам, мы можам назiраць паступовую эвалюцыю летапiсання ў
Вялiкiм княстве Лiтоўскiм, чарговым этапам якой стаў III беларускi звод, цi
“Хронiка Быхаўца”.
1.7.4. Трэці беларуска-літоўскі звод (“Хронiка Быхаўца”). Методыка аналiзу
легендарных частак летапiсаў. III беларускi звод атрымаў такую назву ад адзiнага
вядомага даследчыкам спiса, якi быў выяўлены ў бiблiятэцы памешчыка Быхаўца
(маентак Магiлеўцы Ваўкавыскага павета Гродзенскай губернii) у 1820-х гг.
Хронiка, арыгiнал якой згублены, ахоплiвае гiсторыю ВКЛ ад легендарных часоў
да 1506 г. Каштоўнасць хронiкi ў тым, што яна ўтрымлiвае арыгiнальныя звесткi
(складзеныя па назiраннях, успамiнах хранiста i г.д.) за другую палову XV -
1
Чамярыцкі В.А. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры. Мн., 1969.