1) храналагічны, якi ўлічвае час стварэння крыніцы (вялікія сістэмы: антычныя,
сярэднявечча, новай і навейшай гісторыі; дробныя – па гісторыі другой сусветнай
вайны і г.д.);
2) рэгіянальны прынцып (па гісторыі Прыбалтыкі, усходнеславянскіх земляў,
Заходняй Еўропы);
3) этнічны (па гісторыі Расіі, Украіны, гісторыі татар, цыган і г.д.);
4) праблемны (адмена прыгоннага права на Беларусі);
5) персанальны (дзейнасць Вітаўта).
Найбольш пашырана сістэматызацыя па некалькіх прынцыпах (напрыклад,
крыніцы па гісторыі Беларусі новага і навейшага часу).
У адрозненне ад сістэматызацыі, класіфікацыя – раскрыцце унутрана
неабходнай сувязі паміж асобнымі катэгорыямі гістарычных крыніц: тыпамі,
родамі і відамі. Класіфікацыя не проста сістэматызуе крыніцу у зручныя для
вывучэння групы, але і садзейнічае аналізу крыніцы, мае пазнавальны характар.
З самага пачатку азнаямлення з гістарычнымі помнікамі гісторыкі заўважалі,
што адны з іх з'яўляюцца "рэшткамі" асобных падзей, другія ў большай ступені
апавядаюць аб іншых падзеях ("паданні").
Ужо з сярэдзіны і другой паловы ХІХ ст. ідэя такога падзелу была
распаўсюджана на ўсю сукупнасць гістарычных крыніц. Пры гэтым мелася на
ўвазе, што падзел крыніц па характару адлюстравання адпавядае іх пазнавальнай
каштоўнасці.
Да "паданняў" адносяць усе паведамленні, якія апісваюць гістарычныя
факты, гавораць аб іх, але саміх гэтых гэтых фактаў не фіксуюць і ў сучаснасць не
пераносяць. У паданнях перад намі паўстаюць не самі факты і нават не іх асобныя
часткі, а толькі іх адлюстраванне у свядомасці нейкіх інфарматараў. Гэтыя
паведамленні аб гістарычных фактах ствараліся спецыяльна для захавання і
перадачы гістарычнай інфармацыі і таму яны суб'ектыўныя ў большай ступені, чым
"рэшткі".
"Рэшткі" — часткі з’яў, якія захаваліся (астанкі людзей, матэрыяльныя сляды
дзейнасці людзей – хатнія рэчы, зброя і г.д., пісьмовыя дакументы для бягучых
патрэб). Сюды ж адносяць мову, песні, рэлікты старых звычаяў. Галоўная
прыкмета рэшткаў -- яны не ствараліся спецыяльна для перадачы інфармацыі аб
мінулым.
Безумоўна азначаны падзел вельмі схематычны і супярэчлівы, паколькі тыя
ж летапісы (апавяданні аб мінулым) з'яўляюцца адначасова рэшткамі дзейнасці
канкрэтных людзей – летапісцаў.
Фармацыйны падыход у савецкай гістарычнай літаратуры выклікаў спробы
падзяляць пісьмовыя крыніцы на групы па зместу (эканамічныя, палітычныя,
культурныя) і паходжанню (у сферы сацыяльных, эканамічных адносін). Аднак
рэчаіснасць – гэта не проста сума з’яў, крыніца ўзнікае не ў нейкай адной сферы,
нават калі гэта і адбываецца, то яна, як правіла, адлюстроўвае не адну, а шмат
бакоў гістарычнага мінулага. Таму у апошнія гады атрымалі распаўсюджанне
класіфікацыі па тыпах і відах. Л.М.Пушкаровым, А.П.Пранштэйнам была
прапанавана класіфікацыя па спосабу фіксавання (кадзіроўкі) інфармацыі. У
адпаведнасці з ёй усе крыніцы падзяляюцца на наступныя тыпы
1
: 1) пісьмовыя, 2)
рэчавыя, 3) этнаграфічныя, 4) вусныя (фальклорныя), 5) лінгвістычныя, 6)
1
Тып аб'ядноўвае крыніцы, якія адрозніваюцца спосабам кадзіроўкі інфармацыі і яе захоўвання.