АКТ КРЭУСКАЙ УНII 1385 года
*
Выдадзены у Крэве 14 жнiуня 1385 года.
Мы, Ягайла, з ласкi Божай (virtute Dei) вялiкi князь Лiтоўскi, Pyci гаспадар (dominus) i
спадкаемец (дзедзiч, у тэксце9- haeres, heres) прыроджаны, абвяшчаем yciм, каму належыць, i
тым, якiя гэты лiст бачыць будуць, тое, пра што нам паведамiлi з боку найяснейшай пaнi, з
Божай ласкi (Е.) (Альжабеты) каралевы
1
Вугорскай, Польскай, Далмацкай i г.д., шляхетныя
(годныя) i шаноўныя мужы айцец Стэфан, пробашч (dominos praepositum) Ханадзенскi,
Уладзiслау, сын Какаса дэ Каза, каштэлян (castellanum) з Патока, Влодка, падчашы (чашнiк,
pincernam) Кракаускi, Мiкалай, каштэлян 3aвіxocкi i Крыстын (Хрысцiян), дзяржаўца (tutorem)
Kaзiмipcкi. Спачатку тады сказалi, што Ягайла, як асвечаны князь лiтоўскi, выправiў cвaix
паунамоцных паслоу папярэдне да паноў зямян польскiх, а затым да яе каралеўскай вялiкасцi.
Тыя ж паслы, якія да каралеўскай вялiкасцi (maiestatem) былi пасланы, узялi з сабой даверчыя
лiсты ад галоўнага i вярхоўнага пасла яснавяльможнага пана
2
(князя) Скiргайлы, брата вялiкага
князя Ягайлы, якi з пэўных прычын не мог асабiста з'явiцца да яе каралеўскай вялiкасцi. Паслы
яго, князь Барыс i Ганка, староста (capitaneus) вiленскi, стаўшы перад каралевай Вугорскай,
гэтак, выкладаючы справу гаварылi:
"Многа цэзараў, каралёў i розных князёў пpaгнyлi ўвайсцi у сталыя стасункi сваяцтва з тым
жа вялiкiм князем лiтоўскiм; але Бог усемагутны наканаваў гэта асобе вашай каралеўскай
ягамосцi (вялiкасцi).
Таму, найяснейшая пaнi, споўнi гэтае дабратворнае прадвызначэнне, вазьмi вялiкага князя
Ягайлу за сына i аддай яму у жонкi найбольш каханую дачку сваю, Ядвiгу, каралеву Польскую.
Упэўненыя, што з гэтага саюзу вынiкне хвала Богу, збавенне душам, пашана (гонар) людзям i
памнажэнне каралеуству
3
(Regni extitisse). Перш як тое, пра што iдзе мова, да адпаведнага
канца дойдзе, вялiкi князь Ягайла з yciмi братамi, яшчэ не ахрышчонымi, а таксама з крэўнымi,
са шляхтай, зямянамi большымi i меншымi, якiя на землях яго жывуць, хоча, зычыць i прагне
прыняць веру каталiцкую святога рымскага Касцёла. Не мaглi схiлiць яго да гэтага, як
настойлiва не дамагалiся, шмат якiя цэзары i розныя князi, бо Бог усемагутны славу гэтую для
вашай каралеўскай
4
вялiкасцi захаваў. Дзеля несумненнасцi i моцы сказанага абяцае вялiкi
князь Ягайла сабраць (скласцi) i выкарыстаць (выдаць) (ponere et exhibere
5
) увесь свой скарб
(усе свае скарбы) для вяртання страт, якiя панеслi як Польшча, так i Лiтва, калi толькi каралева
Вугорская дачку сваю, Ядвiгу, каралеву Польскую, шлюбам сямейным злучыць. Вялiкi князь
Ягайла
6
абяцае суму, умоўленую (памiж) каралевай Вугорскай i князем Аустрыi (et ducem
Austriae), менавiта двойчы сто тысяч фларэнаў, сабраць (скласцi) i выплацiць. Той жа вялiкi
князь Ягайла абяцае i гарантуе ўласнымi сродкамi i стараннем (намаганнем) вярнуць
каралеўству Польскаму ўсе кpai, кiм бы яны ад яго не (былi) адарваны i забраны. Той жа вялiкi
князь Ягайла абяцае вярнуць першасную вольнасць yciм хрысцiянам, у першую чаргу людзям
абодвух полаў з зямлi польскай звычаем вайсковым забраных i пераселеных, i кожны або
кожная будзе мець магчымасць падацца туды, куды захоча. Нарэшце, той жа вялiкi князь
Ягайла абяцае землi свае лiтоўскiя i рускiя на вечныя часы да Кароны каралеўства Польскага
далучыць".
Таму мы, вышэйназваны вялiкi князь Ягайла, на спамянутую пасольскую прапанову,
дадзеную i выказаную ад нашага iмя панам каралеўства Польскага праз вышэйназванага
Скiргайлу, брата нашага улюбёнага, а таксама на паручыцельства, учыненае найяснейшай
каралеве вугорскай Альжабеце упаўнаважанымi, накiраванымi тым жа братам нашым, у
прысутнасцi паслоў пaнi каралевы, як Вугорцаў, так i Палякаў, да нашай высокасцi пасланых,
разам з братамi нашымi, князямi лiтoўcкiмi Скiргайлам, Карыбутам, Вiтаўтам, Лiгвенам, а
таксама ад iмя iншых братоў нашых, прысутных i непрысутных, згаджаемся i абвяшчаем як
вышэйназванай пaнi каралеве, так i спамянутым панам кэралеуства польскага; гэтыя ж
прапановы пасольскiя мы загадалi зацвердзiць нашымi i нашых братоў пячаткaмi i тое ўсе
пацвярджаем. (Quasquidem legationes cum nostri ас fratrum nostrorum praescriptorum sigillorum
praesentium [appensione]
7
duximus fore ratibcatas et per omnia modis praemissis acrmatas).
Вiшнеўскi9А.Ф., Юхо9А.Я. Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi ў дакументах i матэрыялах (са
старажытных гадоў да нашых дзен).9- Мн., 1998.9- С. 34-35.
9
_________________________________
*
У гiстарычный лiтаратуры выказваецца думка, што "Акт Крэускай унii 1385 года" з'яуляецца
тыповай фальсiфiкацыяй сярэдневякоуя. /Гл.: Юхо9Я. A. Kapoткi нарыс гiсторыi дзяржавы i права
Беларуси: Вучэбны дапаможнiк. Мн., 1992. С. 84-85. Пераказ дагавора Крэускай унii прыведзены
у кнiзe I.M.9Данiловiча "Скарбнiца грамат..." ("Skarbiec dyplomatow ...". Т.91-2. Wilno, 1860,1862.).
1
У арыгiнале9- regina, regina, пазней першы выраз закрэслены i той жа рукою напiсана - Е.
2
Principe, у арыгiнале9- principi.
3
Augmentum, у арыгiнале9- agmentum.
4
Reginali, у арыгiнале9- reginalis.
5
У арыгiнале exibere.
6
Гэты выраз напiсаны гэтай жа рукою на iнтэрлiнii (fr.interligne9- памiжраддзе).