Новае перагледжэнае выданьне. — Вільня: Друкарня М. Кухты, 1909. —
16 с.
«Тарас на Парнасе» (у раннім рукапісе загаловак, магчыма, аўтарскі
— Узлезшы на Парнас, што вiдзеў там Тарас, у спісах і публікацыях
ёсць і іншыя варыянты назвы), сатырычна-гумарыстычная ананімная
паэма Канстанціна Вераніцына, помнік беларускай літаратуры ХІХ ст.
Сюжэт твора — прыгоды палясоўшчыка Тараса, які, выправіўся ў пушчу,
а трапіў на Парнас — месца, дзе жылі багі і паэты. Вобразы
старажытных багоў і герояў у паэме зніжаны, аўтар скептычна
ставіцца да эстэтыкі класіцызму. 3 сімпатыяй і майстэрствам
створаны вобраз Тараса — адзін з першых рэалістычных вобразаў
чалавека з народа ў беларускай літаратуры. У паэме даецца яскравая,
напоўненая мноствам рэалій карціна побыту беларускіх сялян.
Сатырычныя выпады скіраваны супраць псеўданароднай эстэтыкі,
славянафільскай ідэалізацыі патрыярхальнага побыту,
сентыменталізму. Паэма сцвярджала неўміручасць народа, яго
таленавітасць і жыццялюбства.
У аснове мовы твора ўсходне-беларускія гаворкі, якімі аўтар
віртуозна валодае. Адчуваецца цесная сувязь з фальклорам, народным
гумарыстычным апавяданнем.