Пераклад: Жанна Некрашэвіч-Кароткая.
Галоўнай тэмаю эпічнай гістарычнай паэмы Яна Вісліцкага (каля 1485
— 1520) «Пруская вайна» (1515) стаў гераізм нашых продкаў у бітве
пад Грунвальдам у 1410 годзе, дзе нашыя войскі здабылі перамогу над
крыжакамі. Твор вызначаецца манументальнасцю батальных сцэн,
пластычнасцю вобразаў прыроды. Паэма стаіць каля вытокаў жанру
эпапеі ў беларускай, польскай і літоўскай літаратурах.