Мінск : Кнігазбор, 2011. — 232 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн.
19).
Кніга Юркі Віцьбіча «Лшоно Габоо Бійрушалайм» — 19-я ў серыі
«Бібліятэка Бацькаўшчыны», заснаванай МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» ў
2004 годзе, — складаецца з найбольш адметных твораў даваеннай
прозы, якія ўпершыню ў Беларусі публікуюцца асобным выданнем. Гэтыя
тэксты сведчаць пра своеасаблівы стыль пісьменніка, што выразна
вылучаўся з канонаў тагачаснага савецкага пісьменства. Акампануюць
ім успаміны і лісты, прысвечаныя літаратурнаму працэсу ў Беларусі ў
1920–1930-х гг. Выданне з’яўляецца новай спробай вяртання творчай
спадчыны Юркі Віцьбіча ў Беларусь і разлічана як на
літаратуразнаўцаў і гісторыкаў, гэтак і на ўсіх аматараў беларускай
літаратуры.