Мэты: Садзейнічаць засваенню вучнямі асаблівасцей утварэння,
значэння, сінтаксічнай і стылістычнай функцый формаў ступеней
параўнання якасных прыметнікаў. Пазнаёміць з ужываннем у мове
словазлучэнняў «прым. + наз. з прыназ.». Выхоўваць лінгвістычную
назіральнасць школьнікаў. Выпрацоўваць уменні вылучаць такія формы
ў маўленні; вызначаць спосаб іх утварэння, адзначаць
семантыка-стылістычныя асаблівасці ў тэкстах розных стыляў.
Актывізаваць ужыванне вучнямі разнастайных формаў ступеней
параўнання ва ўласным вусным і пісьмовым маўленні.
Тып урока: урок камбінаванай будовы.
Літаратура: Красней, В.П. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 6-га
кл. агульнаадукац. устаноў з беларус і рус мовамі навучання/ В.П.
Красней, Я. М. Лаўрэль, С.Р. Рагачэўскі. — Мінск: Нац ін-т
адукацыі, 2009. – 304 с.
Абсталяванне: запісы на дошцы, карткі з заданнямі.