Мэта: Сістэматызаваць і падагульніць веды і ўменні вучняў па тэме.
Удасканальваць уменне вылучаць са сказаў словазлучэнні, у склад
якіх уваходзіць прыметнік, групаваць прыметнікі па сэнсавых і
граматычных прыметах; правільна ставіць пытанне да прыметніка,
адрозніваць ад іншых часцін мовы, вызначаць род, лік і склон,
дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў. Удасканальваць навыкі
правапісу канчаткаў прыметнікаў у пачатковай і іншых склонавых
формах, будаваць з прыметнікамі сказы і невялікія тэксты (сачыненне
Восенню ў лесе); праводзіць частковы разбор (агульнае значэнне,
род, лік, склон)
Тып урока: урок камбінаванай будовы.
Абсталяванне: запісы на дошцы.
Літаратура: Беларуская мова: вучэб. дапам. для 5-га кл.
агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання. У 2 ч.
Ч. 1 / В.П. Красней [і інш.]. — Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2008. —
144 с.