Гімназія № 1 г. Барысава, настаўнік Юлія Паўлава, 2011 г., 6 с., 18
слайдаў.
Мэта ўрока: узнавіць і паглыбіць веды вучняў па
правапісе у, ў; паўтарыць веды пра адрозненне складовых і
нескладовых гукаў; развіваць уменне правільнага пісьма, навучыць
прымяняць атрыманыя веды на практыцы; выхоўваць любоў да роднай
мовы, да Беларусі, да яе навакольнага асяроддзя.
Юлія Паўлава: "Педагагічнае крэда: не з ведамі да вучняў, а з вучнямі да ведаў. Добра валодаю камп’ютарам, таму большасць маіх урокаў праходзіць з выкарыстаннем сучасных інтэрактыўных тэхналогій. У канцы 2010 года дырэктар гімназіі набыла ў школу цікавы сродак навучання – інтэрактыўную дошку. Я асвоіла яе за два-тры тыдні і зараз ужо праводжу ўрокі з яе дапамогай. Мне, а галоўнае вучням, вельмі падабаецца. Гэта і эканоміць час, і для дзяцей цікава".