Гімназія № 1 г. Барысава, настаўнік Юлія Паўлава, 2011 г., 3 с., 17
слайдаў.
Мэты ўрока: садзейнічаць паглыбленню ведаў пра
ролю антонімаў у беларускай мове; удасканальваць ўменне знаходзіць
антонімы ў тэксце, вызначаць іх сэнсава-стылістычную ролю;
фарміраваць ўменне падбіраць антонімы да слоў розных семантычных
груп; стварыць умовы для папаўнення лексічнага запасу вучняў;
фарміраваць навыкі правільнага пісьма; выхоўваць любоў да Беларусі,
павагу да матуль.
Абсталяванне: прэзентацыя, слоўнік антонімаў У.М.Лазоўскага.
Юлія Паўлава: "Педагагічнае крэда: не з ведамі да вучняў, а з вучнямі да ведаў. Добра валодаю камп’ютарам, таму большасць маіх урокаў праходзіць з выкарыстаннем сучасных інтэрактыўных тэхналогій. У канцы 2010 года дырэктар гімназіі набыла ў школу цікавы сродак навучання – інтэрактыўную дошку. Я асвоіла яе за два-тры тыдні і зараз ужо праводжу ўрокі з яе дапамогай. Мне, а галоўнае вучням, вельмі падабаецца. Гэта і эканоміць час, і для дзяцей цікава".