Валочнаю памераю завецца цэлы комплекс аграрных мерапрыемстваў,
асноваю якіх з'яўляецца стварэнне стандартных зямельных участкаў —
валок памерам у 21,36 га (да рэвалюцыі - 20 дзесяцін). У дзяржаўных
"добрых" на захадзе Беларусі на валокі пачалі мераць яшчэ ў XV ст.;
у пачатку XVI ст. прыватны ўласнік — князь Астрожскі — дарыў царкве
ў Смалявічах (цэнтральная Беларусь) зямлю валокамі. У сярэдзіне XVI
ст. на валокі зямлю наразалі як у дзяржаўных "добрых", так і ва
ўладаннях магнатаў і шляхты, але пад выразам "валочная памера"
звычайна разумеюць толькі памеру, якая праводзілася на дзяржаўных
землях.