Менск: Беларускі Гістарычны Агляд, 2002.
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка часопіса Беларускі Гістарычны
Агляд.
Нямецкая ўлада на Беларусі даволі скептычна ставілася да беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Па-першае, у 1940-я гады беларуская інтэлігенцыя была даволі малалікай і разрозненай (да гэтага спрычыніўся сталінізм і рэпрэсіі, а таксама тысячныя расстрэлы). Па-другое, значная частка інтэлігенцыі была з Расіі. Таму і перыядычны друк на Беларусі, і кнігавыдавецтва падчас нямецка-фашысцкай акупацыі былі на нязначным узроўні. Але гэта не азначае, што зусім нічога не было. Менавіта дадзеныя аспекты сталі аб’ектам даследавання Юрыя Туронка ў працы "Беларуская кніга пад нямецкім кантролем". Аўтар тлумачыць асноўныя праблемы беларускага кнігадрукавання менавіта адсутнасцю інтэлігенцыі, якая яшчэ падчас панавання сталінскага тэрору была практычна знішчана. Цікавасць даследавання таксама і ў тым, што аўтар прадстаўляе спіс твораў, выдадзеных падчас нямецка-фашысцкай акупацыі на Беларусі на беларускай мове, а таксама характарызуе выданні. Паводле Юрыя Туронка, на Беларусі ў 1940-х гадах асноўнымі тэматычнымі напрамкамі выданняў былі школьныя падручнікі, музычная, мастацкая, рэлігійная, навуковая, беларуская публіцыстычная і нямецкая прапагандысцкая літаратура. У цэлым даследчык ахоплівае на старонках свайго выдання 117 тытулаў, менавіта столькі кніг і было выдадзена за перыяд 1941-1944 год на Беларусі. (Н.Г.).