Баранавіцкая гарадская арганізацыя Грамадскага аб’яднання
Таварыства беларускай мовы імя. - 2010. - С. 144.
Зборнік артыкулаў аўтарства Анатоля Трафімчыка прадстаўляе бачаньне
аўтара на разьвіцьцё гістарычнай думкі апошняга часу. Акрамя
«рэцэнзійнасьці» аўтар прыбягае і да прыёмаў крытыкі, характэрных
для мастацкай літаратуры. Але перадусім мэтай артыкулаў – выклікаць
шырокую дыскусію на тэму гісторыі, праз прызму іроніі, а часам
сатыры, Анатоль Трафімчык спрабуе расштурхаць старыя ідэалягемныя
ўспрыманьні падзеяў гісторыі Беларусі ды Ўсходняе Эўропы. Розныя па
тэматыцы і накірунках артыкулы сабраныя разам сваёй дасьціпнасьцю і
сьмеласьцю не пакінуць абыякавым нават самага патрабавальнага
чытача. Анатоль Трафімчык яшчэ ва ўступным слове рыхтуе нас да
развагі і сур’ёзнай дыскусіі, а мэта яго адна - ачысціць гісторыю
ад міфалягемаў створаных папярэднімі ідэалягічнымі сыстэмамі.