Мінск: Навука і тэхніка, 1978. — 144 с.
У кнізе на багатым фактычным матэрыяле, з шырокім выкарыстаннем
архіўных і пісьмовых крыніц паказваюцца вытокі беларускага ваеннага
дойлідства, характарызуюцца асноўныя этапы яго развіцця, сувязі і
ўзаемаўплывы з дойлідствам бліжніх і д'алёкіх суседзяў.
Расказваецца аб замках Гродзенскім, Назагрудскім, Лідскім,
Крэўскім, Мірскім і інш., дзе аўтарам праведзены археалагічныя
раскопкі. Значная ўвага ўдзяляецца прыстасаваным да абароны
Маламажэйкаўскай і Сынковіцкай царквам, Камайскаму касцёлу і іншым
помнікам гэтага рэгіёна. Разглядаюцца абарончыя ўмацаванні
прыватнаўласніцкіх і вольных каралеўскіх гарадоў — Нясвіжа, Слуцка,
Койданава (Дзяржынск), Брэста і інш. Разлічана на навуковых
супрацоўнікаў, гісторыкаў, археолагаў, выкладчыкаў школ, студэнтаў
і ўсіх, хто цікавіцца мінулым Беларусі.