Miнск: Мастацкая лiтаратура, 1991. — 169 с. — ISBN 5-340-00498-8.
Браніслаў Тарашкевіч сёння вядомы як аўтар першай граматыкі
беларускай літаратурнай мовы, а таксама як перакладчык неўміручых
твораў Адама Міцкевіча і Гамера. Даваенная Заходняя Беларусь і
шырэй — свет — ведалі яго як лідэра нацыянальна-вызваленчага руху,
заснавальніка і правадыра стотысячнай Беларускай сялянска-рабочай
Грамады. У творчай спадчыне Б. Тарашкевіча вялікае месца займае
публіцыстыка. Яна нясе ў сабе непаўторны вобраз эпохі пошукаў і
барацьбы за здзяйсненне высокіх ідэалаў народа. "Выбранае" змяшчае
публіцыстычныя выступы Тарашкевіча ў Сойме Рэчы Паспалітай, таксама
- мовазнаўчыя і літаратуразнаўчыя эцюды ранніх і апошніх гадоў яго
жыцця, фрагменты з "Іліады" Гамера.