Мінск: 34mag.net, 2014. — 252 с.
Раман – падарожжа па Індыі і Непале ад прафесійнага валацугі
Аляксея Талстова.
Аляксей Талстоў апошнія пяць гадоў значную частку свайго часу
глытаў пыл дарог Паўднёва-Усходняй Азіі разам з такімі ж, як ён,
прафесійнымі даўншыфтарамі з усяго свету. Рэйвы, украінскія
казакі-будысты, бежанцы з Самалі, індыйскія бармены, халодныя
гатэлі ды бясконцыя размовы пад піўко да світання — фантастыка для
дамаседа і звыклы побыт для валацугі. Гэты раман Талстова — гэта
медытатыўнае разважанне бэкпэкера, які калісьці сарваўся за
прыгодамі ды так і не вярнуўся да “нармалёвага”, звыклага для
большасці жыцця.
“Валацугі” — лэвэл-ап без падрыхтоўкі для інфантыльных
летуценнікаў, песня пра своеасаблівы дарожны аскетызм, калі
невядомае заўтра прымушае моцна цаніць тое, што маеш сёння. Зрэшты,
гэта гімн вялікаму свету, дзе ўсе межы пралягаюць толькі ў галаве і
да якога варта дакрануцца кожнаму, хто хоча пазнаёміцца з сабой.