Вільня: Друкарня Я. Левіна, 1933. – 34 с. — (Адбітка з Гадавіка
Беларускага Навуковага Таварыства. Кн. I.)
Станкевіч Ян (Янка) [псеўданімы: Брачыслаў Скарыніч; Янучонак;
крыптанімы: Бр.Ск…іч; Бр.Ск.; С.Я.; Я.Ст.; Я.С.; Я.Ст—ч; I.S.;
J.St—и; 26.11.1891, в. Арляняты Ашмянскага пав. Віленскай губ.,
цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл. — 16.7.1976, Хэўтгопн, ЗША],
мовазнавец, перакладчык, грамадскі і культурны дзеяч. У 1909
скончыў Ашмянскае гарадское вучылішча. Вучыўся ў Віленскай
каталіцкай духоўнай семінарыі. Працаваў у газ. «Наша ніва». У 1914
мабілізаваны ў войска. У 1917 на Румынскім фронце трапіў у
аўстрыйскі палон. Пасля вызвалення вярнуўся ў Вільню. У 1918
пераехаў у Мінск. У 1920 арганізаваў бел. настаўніцкія курсы ў
Слуцку, у 1920—21 арганізоўваў бел. школьніцтва ў Ашмянскім і
Вілейскім паветах. У 1921 скончыў у Вільні Беларускую гімназію; у
1926 — Карлавы ун-т (Прага). Доктар славянскай філалогіі і
гісторыі. У 1926 вярнуўся ў Вільню. Выкладаў бел. мову ў розных
навучальных установах. У 1928 абраны дэпутатам польскага сейма ад
Лідскай акругі. Стваральнік Бел. народнай партыі. У 1930—31 выдаваў
у Вільні першы бел. мовазнаўчы час. «Родная мова». Арыштаваны
польскімі ўладамі ў 1939, трапіў у турму на Лукішках. У час вайны
жыў у Мінску, Вільні, Варшаве, Празе; займаўся выдавецкай
дзейнасцю, працаваў у БНС. Ад імя падпольнай Арганізацыі бел.
нацыяналістаў (пазней — Бел. нацыянальна-дэмакратычнага аб'яднання)
кантактаваў з польскім падполлем. З 1944 — у Германіі. Заснавальнік
«Крывіцкага (Беларускага) таварыства Пранціша Скарыны». Прыхільнік
«крывіцкай канцэпцыі» этнагенезу беларусаў. У 1949 пераехаў у ЗША.
Заснавальнік Вялікалітоўскага фонду імя Л.Сапегі. Пахаваны ў
Саўт-Рыверы, штат Нью-Джэрсі.
Статья Яна Станкевича «Беларускія мусульмане і беларуская літаратура арабскім пісьмом» была опубликована в «Гадавіке Беларускага Навуковага Таварыства» (кн. I), а в 1933 г. издана в Вильне (Вильнюсе) в виде отдельного оттиска.
Статья Яна Станкевича «Беларускія мусульмане і беларуская літаратура арабскім пісьмом» была опубликована в «Гадавіке Беларускага Навуковага Таварыства» (кн. I), а в 1933 г. издана в Вильне (Вильнюсе) в виде отдельного оттиска.