Мінск: Кнігазбор, 2009. — 72 с.
…Народныя апавяданні! Што гэта за цуд! Якія ў іх незвычайныя
сюжэты! I нечаканыя! А мова! Заслухаешся! Народнымі апавяданнямі
цікавіліся нашы пісьменнікі ўсіх пакаленняў. Адным з першых пачаў
іх запісваць чуйны да народнага слова Францішак Багушэвіч. А цяпер
нізку народных досціпаў прапануе вам Ладымер Содаль. Напісаныя
жывой народнай гаворкай, яны захоўваюць кемлівасць і дасціпнасць
беларускага розуму.