• формат pdf
  • размер 16,17 МБ
  • добавлен 04 декабря 2012 г.
Смоляр Гірш. Менскае гета
Мн.: Тэхналогія, 2002. — 182 с., [4] арк. іл.
Барацьба савецкіх габраяў-партызанаў супраць нацыстаў / Гірш Смоляр; Пер. з анг. М. Гілевіча
Якасць: адсканіраваныя старонкі, неапрацаваныя.
Напісаная былым гетаўцам, актывістам габрайскага супраціву, кніга ўяўляе вялікую цікавасць як жывое сведчанне аднаго з нешматлікіх ацалелых у гета габраяў. Дакументу ўласцівыя некаторыя рысы навуковага даследавання: аўтар (які яшчэ пры жыцці заваяваў аўтарытэт у галіне гетазнаўства дзякуючы шматлікім публікацыям за мяжой) аналізуе гісторыю Менскага гета ў кантэксце агульнай палітыкі нацыстаў датычна габраяў у Еўропе, а таксама спрабуе праліць святло на такія мала даследаваныя моманты, як дачыненні гетаўскага падполля з пазагетаўскім, узаеміны габрайскіх партызанаў з Цэнтральным штабам партызанскага руху, антысеміцкія кампаніі ў першыя пасляваенныя гады.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў. Прыдасца студэнтам і даследнікам пры вывучэнні гісторыі Беларусі перыяду Другой сусветнай вайны.