Курс лекцый. — Вільня: ЕГУ, 2009. — 372 с. — ISBN 978-9955-773-23-8
Вучэбна-метадычны дапаможнік пра станаўленне гарадской цывілізацыі
ў Беларусі і свеце складаецца з трох раздзелаў: гісторыя горада,
урбанізацыя, гараджане. Гісторыя гарадоў Беларусі і свету паказаная
храналагічна, паралельна і параўнальна, праблемы сучаснасці
Беларусі — з рэтраспекцыямі ў мінулае і ў кантэксце сусветных
працэсаў. Урбанізацыя даследуецца ў сувязі з развіццём эканомікі і
гарадской культуры, узаемаадносінамі вялікіх і малых гарадоў і
даміноўнай роллю сталіцы. Аўтар разглядае такія аспекты, як
ментальнасць гараджанаў, гарадскі камфорт, гарадское самакіраванне
і горадабудаўнічая палітыка. Выданне прыдатнае для выкарыстання ў
якасці дапаможніка па спецкурсе «Гарадская цывілізацыя:
Беларусь і свет» (сёння выкладаецца ў ЕГУ). Кніга будзе цікавая і карысная шырокаму колу чытачоў.
Беларусь і свет» (сёння выкладаецца ў ЕГУ). Кніга будзе цікавая і карысная шырокаму колу чытачоў.