Трагікамедыя ў дзвюх дзеях. Выходных дадзеных няма.
Па жанру гэта камедыя, але з сумнымі ноткамі. Яна вучыць цаніць
спрадвечныя сямейныя каштоўнасці, не ставіць матэрыяльны дабрабыт
вышэй за ўсё. Галоўны герой, начальнік медвыцвярэзніка маёр
Козлікаў, не цэніць ні маці, ні жонку, у яго ўсюды знаёмыя, ён можа
дастаць любую даведку — нават аб сваёй смерці. Яна спатрэбілася
яму, каб аформіць сваю маці ў дом састарэлых. Але маці забраў да
сябе яе вясковы сусед Язэп, а галоўны герой у рэшце рэшт застаецца
адзін. А пахавальнае бюро прывозіць яму на дом дамавіну і
вянок.
– Людзі, жывы я ці не? – усклікае ў канцы твора галоўны герой.
– Людзі, жывы я ці не? – усклікае ў канцы твора галоўны герой.