Жывая народная мова вельмі багатая на выслоўі, якія, на жаль, яшчэ
не знайшлі належнага выкарыстання ў беларускай літаратурнай мове і
адпаведнага адлюстравання ў перакладных слоўніках. Слабое асваенне
літаратурнаю моваю скарбаў народнае фразеалогіі і парэміялогіі
непазбежна стварае цяжкасці пры перакладзе з іншых моваў на
беларускую, штурхае на калькаванне, на ўжыванне нефраземных
словазлучэнняў, што збядняе мову, не спрыяе паўнакроўнаму яе
развіццю і функцыянаванню. Яно ж спрычыняецца й да таго, што людзі,
якія сёння далучаюцца да беларускай мовы, не могуць напоўніцу
адчуць яе адметнасць, вобразнасць і хараство.
У гэты слоўнік увайшлі найбольш ужывальныя расейскія прымаўкі, прыказкі і фраземы (вядома, тыя, якім аўтар знайшоў беларускія эквіваленты). Па-за слоўнікам, як правіла, засталіся выслоўі (агульнаславянскія), што маюць аднолькавы кампанентны склад у расейскай і беларускай мовах. Такі падыход абумоўлены абмежаваным аб'ёмам і практычным прызначэннем кнігі.